Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Намер адзначыць Дзень Волі 25 сакавіка “пры любых абставінах” аб’днаная апазыцыя пацьвердзіла й на прэсавай канфэрэнцыі, што адбылася пасьля сканчэньня паседжаньня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту.

Лідэры апазыцыі выказалі сваё абурэньне сёньняшнім рашэньнем сталічных уладаў. “Марш Свабоды – 2”, на іхную думку, не даваў для такога рашэньня аніякіх падставаў. Віцэ-прэзыдэнт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафэсійных саюзаў Віктар Івашкевіч, які адказваў за захаваньне ўдзельнікамі “Маршу” грамадзкага парадку, назваў аргумэнты гарадзкога выканаўчага камітэту абсурднымі. Пасьля заканчэньня мітынгу 15 сакавіка, – паведаміў ён, – падпалкоўнік Гірэль, што кіраваў міліцэйскімі сіламі, ад імя праваахоўных ворганаў выказаў мне афіцыйную падзяку.

Гістэрычныя паводзіны уладаў, паводле словаў Віктара Івашкевіча, выкліканыя страхам. З моманту масавых акцыяў красавіка 91-га цяперашні “Марш Свабоды”, – сказаў Івашкевіч, – быў самым людным. І ўлады баяцца, што 25 сакавіка адзначыць Дзень Волі грамадзянаў прыйдзе яшчэ больш.

Старшыня выканаўчага камітэту Аб’яднанае грамадзянскае партыі Яўген Лабановіч давёў да ведама журналістаў, што Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт прыняў рашэньне ў парушэньне дзейнага заканадаўства. Закон аб мітынгах і шэсьцях, – сказаў ён, – гаворыць толькі пра два чыньнікі, на падставе якіх можна было забараніць заплянаваныя на 25 сакавіка масавыя акцыі.

Першае – калі б у заяўцы казалася, што ўдзельнікі шэсьця ў Дзень Волі маюць намер зьліквідаваць цяперашні канстытуцыйны лад. Другое – калі іхная акцыя была б скіравана на распальваньне расавае, нацыянальнае ці рэлігійнае нянавісьці, або сацыяльнае варожасьці. У пададзеных заяўках, – зазначыў Лабановіч, – анічога гэтага не было.

Міхал Стэльмак, Менск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG