Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Адміністрацыя ЗША засьцерагла ўрад Беларусі ад разгону мірных дэманстрацыяў, правядзеньне якіх заплянаванае ў гэтым і наступным месяцы, падкрэсьліўшы, што падобныя дзеяньні здольныя пагоршыць узаемаадносіны Менску з Амэрыкай ды Эўропай. Заява Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША.

“Злучаныя Штаты энэргічна заклікаюць беларускія ўлады выконваць міжнародныя абавязкі, паважаць свабоду слова і сходаў і не падаўляць гэтыя маніфэстацыі.” – Гаворыцца ў заяве Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША.

Першая дэманстрацыя – “Марш свабоды – 2” – мае адбыцца ў бліжэйшую сераду, а наступная прызначаная на 25 сакавіка. Затым плянуецца правесьці маніфэстацыю 26 красавіка – у дзень Чарнобыльскай катастрофы.

У заяве Дзяржаўнага Дэпартамэнту адзначаецца, што “паўтор жорсткага і бессэнсоўнага падаўленьня “Маршу Свабоды”, які адбыўся 17 кастрычніка, толькі паглыбіць цяперашні палітычны крызіс у Беларусі і будзе мець адмоўныя наступствы для адносінаў Беларусі з супольнасьцю эўра-атлантычных дэмакратыяў”.

У сваю чаргу, прэсавы сакратар Белага Дому Джо Локхарт заявіў, што прызначаныя маніфэстацыі “маюць мірную мэту, яны накіраваныя на падтрымку грамадзкасьцю правоў чалавека і дэмакратыі, а таксама на супраціў апазыцыі антыдэмакратычнаму рэжыму ў Беларусі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG