Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Заўтра, 15 сакавіка, у Магілеве не адбудуцца мітынг і шэсьце, якія былі заплянаваныя арганізацыйным камітэтам.

Заява на правядзеньне гэтых акцыяў была пакінутая без разгляду Магілеўскім гарадзкім выканаўчым камітэтам у зьвязку з парушэньнем артыкулу 6-га Закону аб сходах, мітынгах, шэсьцях, дэманстрацыях і пікетаваньнях. Рэч у тым, што арганізатары заявілі вялікую колькасьць удзельнікаў мітынгу і шэсьця – 2 тысячы чалавек. А гэта, паводле дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі, уваходзіць у кампэтэнцыю абласной, а не гарадзкой улады.

Часу для таго, каб падаць новую заяву, у абласны выканаўчы камітэт, ужо не было. Паводле словаў старшыні магілеўскага арганізацыйнага камітэту, намесьніка старшыні БНФ “Адраджэньне” пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі Анатоля Фёдарава, у такім выпадку заплянаваныя на 15-га сакавіка мітынг і шэсьце адкладваюцца на 25-га сакавіка. І ў гэты дзень акцыі адбудуцца, незалежна ад рашэньняў уладаў.

Заўтра, сіламі моладзевых арганізацыяў, якія апроч палітычных партыяў, свабоднага прафсаюзу і шэрагу грамадзкіх арганізацыяў, увайшлі ў арганізацыйны камітэт адзначэньня ўгодкаў Канстытуцыі 1994 году і правядзеньня “Маршу Свабоды – 2”, будуць арганізаваныя наступныя мерапрыемствы: рок-канцэрт, дэбаты на тэмы гістарычных падзеяў у Беларусі, спартыўныя і інтэлектуальныя гульні. Пройдуць лекцыі ў некаторых навучальных установах. Будуць распаўсюджаныя агітацыйныя матар”ялы.

Марыя Ўсьціновіч, Магілеў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG