Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Сёньня а 12 гадзіне сярэднеэўрапейскага часу ў сталіцы Швэцыі Стакгольме адбылася акцыя пратэсту супраць дыктатуры ў Беларусі “Stop Luka”.

Ініцыятарам акцыі стала швэдзкая сацыял-дэмакратычная партыя, якая цяпер кіруе Швэцыяй. Мы зьвязаліся зь міжнародным сакратаром сацыял-дэмакратычнай партыі Швэцыі Оскарам Стэнстрамам…

(Карэспандэнт: ) “Якія мерапрыемствы ў падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў адбываюцца ў Швэцыі?”

(Стэнстрам: ) “Сёньня, 15-га сакавіка, мы распачынаем кампанію. Многія ў Эўропе ведаюць, што гэта – дзень прыняцьця дэмакратычнай Канстытуцыі ў Беларусі, адрынутай пасьля Аляксандрам Лукашэнкам. Так што сёньня нашая партыя распачынае кампанію, пад час якой плянуем правесьці шэраг пікетаў на цэнтральнай плошчы Стакгольму. Якраз цяпер адбываецца такое мерапрыемства на цэнтральнай плошчы сталіцы. На пікеце прыстутнічае намесьнік міністра замежных справаў Лейс Пагродзкі, які прамовіў пра сытуацыю з дэмакратыяй у Беларусі. Мы таксама раздаем пакет інфармацыі пра нашую кампанію. У гэтым пакеце ёсьць шэраг артыкулаў пра Беларусь, апублікаваных у швэдзкай прэсе сёньня. Сёньня раніцай адбылася прэсавая канфэрэнцыя генэральнага сакратара нашай партыі. Мы будзем працягваць пікеты ў розных месцах Стакгольму. Наступная нашая акцыя сёньня – а 17-й гадзіне. Сама кампанія заплянаваная на ўвесь год. Мы вельмі зацікаўленыя назіраць за сытуацыяй з дэмакратыяй у Беларусі. Да парляманцкіх выбараў сёлета…”

(Карэспандэнт: ) “Дзе менавіта, у якой частцы цэнтру Стакгольму праходзіць пікет. І як гэта выглядае?”

(Стэнстрам: ) “На цэнтальнай плошчы сталіцы Швэцыі, Стакгольму, плошчы Сэргэльз Тор”і. Мы трымаем швэдзкі сьцяг, беларускі бел-чырвона-белы сьцяг. Зараз я трымаю яго ў правай руцэ. У нас прысутнічаюць 2 сяброў зь Беларусі – намесьнікі старшыні намесьнікі старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Ніна Стужынская і Алесь Арыстовіч”.

(Карэспандэнт: ) “Наколькі швэды добра праінфармаваныя пра тое, што адбываецца ў Беларусі?”

(Стэнстрам: ) “Агулам кажучы, інтарэс невялікі. І таму адна з мэтаў нашай кампаніі – павялічыць зацікаўленьне што да сытуацыі ў Беларусі ў швэдзкім грамадзтве. Нашыя пляны прадугледжваюць пратэсты, якія могуць дасылаць швэды на нашую web-старонку, што пасьля магчыма ськіраваць на адрас беларускага амбасадара ў Стакгольме. Мы таксама арганізоўваем шэраг сэмінараў у Менску разам з апазыцыяй. Трэйнінгі, абменныя праграмы паміж швэдамі і беларусамі. Хутка да нас прыедзе група беларускіх дзяцей, а ў красавіку ў Беларусь паедзе швэдзкая дэлегацыя”.

З Оскарам Стэнстрамам размаўляў Максім Лукашэвіч

XS
SM
MD
LG