Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Сьвечка Свабоды запаленая ў Празе

У гэтыя хвіліны акцыя салідарнасьці зь менскім Маршам Свабоды праходзіць у сталіцы Чэхіі Празе. Беларусы, якія тут жывуць, а таксама шматлікія прыхільнікі беларускай незалежнасьці і дэмакратыі запалілі сьвечкі свабоды і салідарнасьці.

Заўтра у парлямэнце Чэхіі, у Камітэце замежных справаў, абароны і бясьпекі пройдуць слуханьні беларускага пытаньня – чэскія сэнатары будуць абмяркоўваць праблемы правоў чалавека, дэмакратыі, свабоды прэсы ў Беларусі, а таксама вынікі сёньняшнягя Маршу Свабоды. Рэпартаж з Сэнату ў нашай праграме заўтра.

XS
SM
MD
LG