Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Кіраўніцтва Беларускага Тэлебачаньня звольніла вядучага папулярнай моладзевай перадачы “Крок” Яраслава Беклямішава. У апошняй праграме Яраслаў запрасіў вядомага кінарэжысэра, аўтара знакамітага фільму “Обыкновенный президент”

(Караткевіч: ) «Яраслаў, скажыце калі ласка, ці было гэта здарэньне выпадковым, чым Беларускае тэлебачаньне патлумачыла звальненьне. Якая была матывацыя?»

(Беклямішаў: ) «Вы ведаеце, гэта адначасова выпадкова і невыпадкова. Рэч у тым, што ўчора прайшоў плянавы эфір праграмы «Крок-2». «Крок-2» даволі вядомая перадача беларускаму тэлегледачу, бо ў ёй уздымаліся праблемы, пра якія не прынята гаварыць зараз у беларускім грамадзтве. Учора праграма была прысьвечаная праблемам беларускай кінематаграфіі, і на ёй прысутнічаў вядомы рэжысэр-кінадакумэнталіст Юры Хашчавацкі. У гэтай праграме Юры Хашчавацкі сапраўды гаварыў пра праблемы беларускай кінематаграфіі, але ў зьвязку з тым грамадзкім становішчам, якое цяпер пануе ў Беларусі. Мне здаецца, што не настолькі крымінальнай была тая праграма, наколькі крымінальнай была сама фігура Юрыя Хашчавацкага. Пасьля чаго ўзьнік невялічкі такі, як мне здаецца, скандал».

(Караткевіч: ) «Ну, Вам жа неяк патлумачылі прычыну звальненьня?»

(Беклямішаў: ) «Ведаеце, у чым справа… Хамства на Беларускім тэлебачаньні дасягнула такіх вышыняў, што ўжо ніхто нікому тут не тлумачыць, каго і за што звальняе. Я проста ўбачыў загад і распісаўся ў ім»

(Караткевіч: ) «Я памятаю, як Вы арганізавалі жывы эфір з удзелам прадстаўнікоў недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Студэнты факультэту журналістыкі БДУ, якія бралі ўдзел у перадачы, былі вельмі зьдзіўленыя тым, які гэта быў адкрыты эфір. Ці не ўзьнікала ў Вас праблемаў зь кіраўніцтвам тады?»

(Беклямішаў: ) «Так, сапраўды, тады былі праблемы, і Вы, Вольга, іх добра ведаеце, але тады ўсё павярнулася ў кірунку такім: выклікалі журналіста, паўшчувалі. Казалі: «Ты так больш не рабі, калі ласка, а то ж ведаеш, што можа быць. Ну, вось тое, што можа быць, і адбылося ўрэшце рэшт».

(Караткевіч: ) «Яраслаў, скажыце, як калегі прарэагавалі на Вашае звальненьне?»

(Беклямішаў: ) «Для калегаў гэта, шчыра кажучы, лёгкі шок».

Гутарыла

Вольга Караткевіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG