Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Мы працягваем падаваць зьмест беларускага падразьдзелу ў справаздачы Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША за 1999-ы год аб сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце. Сёньня мы завяршаем агляд першай часткі, якая тычыцца асноўных правоў чалавека.

У разьдзеле пад назвай “Неабгрунтаванае ўмяшальніцтва ў прыватнае жыцьцё, парушэньне недатыкальнасьці прыватнага жытла і прыватнай карэспандэнцыі” адзначаецца, што гэтыя інстытуты фармальна абараняюцца канстытуцыяй. Аднак, у рэальнасьці ўлады Беларусі практыкуюць праслухоўваньне памяшканьняў, тэлефонных размоваў, прагляд кампутарных базаў інфармацыі. КГБ шырока выкарыстоўвае ўварваньне ў дамы й правядзеньне ператрусаў без адпаведных санкцыяў, а таксама пэрлюстрацыю (прагляд) ліставаньняў.

Палітыкі, правабаронцы, прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў перакананыя, што прагляд іхнай карэспандэнцыі стаўся звычайнай справай для спэцслужбаў. Некаторыя з апазыцыйных палітыкаў атрымлівалі папярэджаньні аб непажаданасьці іхных візытаў у замежныя амбасады з пагрозамі рэппэсыяў. Міліцыі, якая ахоўвае амбасады, даручана фіксаваць на відэастужцы візыты апазыцыйных палітычных лідэраў. І нават прадстаўнікі афіцыйный улады ня могуць пазьбегнуць адсочваньня.

Вось некалькі прыкладаў з тых, што прыводзяцца ў справаздачы.

12 лютага гомельская міліцыя, сьцвярджаючы, быццам у памяшканьне мяйсцовай філіі Беларускага Гэльсынскага камітэту падкладзеная бомба, правяла несанкцыянаваны ператрус і сканфіскавала 14 тысячаў улётак з абвесткай аб прэзыдэнцкіх выбарах.

26 красавіка, празь месяц пасьля арышту былога прэм’ер-міністра Міхала Чыгіра, памяшканьне ягонай штаб-кватэры было ўзламанае. Былі скрадзеныя кампутары, у якіх утрымлівалася інфармацыя, датычная спробаў апазыцыі зарганізаваць прэзыдэнцкія выбары. На думку апазыцыйных актывістаў, за гэтай акцыяй стаялі афіцыйныя службы бясьпекі

11 травеня ў пошуках нібыта закладзенай бомбы быў праведзены ператрус у памяшканьні Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны

14 травеня адбыўся несанкцыянаваны ператрус у прадстаўніцтве міжнароднай арганізацыі Irex/Promedia, якая займаецца, у прыватнасьці, вывучэньнем ролі незалежнай прэсы ў грамадзтве. Супрацоўнікі гэтай арганізацыі дапытваліся афіцэрамі ворганаў бясьпекі цягам некалькіх гадзінаў.

Прэзыдэнцкая служба бясьпекі, створаная ў 1995-м годзе, па-ранейшым займалася адсочваньнем дзейнасьці палітычных апанэнтаў Лукашэнкі.

У чэрвені Нацыянальны Сход перагледзеў адміністрацыйны кодэкс, у якім цяпер прадугледжанае права супрацоўнікаў КГБ уваходзіць у памяшканьні фірмаў, установаў і прадпрыемстваў, і праводзіць фінансавы аўдыт альбо атрымліваць інфармацыю аб дзейнасьці кампаніяў альбо іншых арганізацыяў.

23 лістапада Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ нумар 40, які дазваляе ўладам нацыяналізаваць маёмасьць, у тым ліку асабістую, у выпадку, калі гэтая асоба прычыніла фінансавы ўрон дзяржаве.

Віталь Тарас, Прага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG