Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Пасьля прыняцьця Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы крытычнай і жорсткай рэзалюцыі ў адносінах да Расеі, у Страсбургу ў Палацы Эўропы паўстаў канфлікт. З заяваю наконт Расеі выступіў кіраўнік Камітэту міністраў, міністар замежных справаў Італіі Альберта Дзіні.

Альберта Дзіні днямі вярнуўся з Масквы й зараз заявіў, што Расея дамаглася сур’ёзнага прагрэсу ў наладжваньні міру ў Чачні. З гэтага, на думку Альберта Дзіні, вынікае, што няма падставаў дзеля спыненьня сяброўства Расеі ў Радзе Эўропы, на чым яшчэ раз у сваёй учорашняй рэзалюцыі найстойвае Парлямэнцкая асамблея.

Выступ Дзіні стаўся супрацьлеглым асноўнаму зьместу гэтае рэзалюцыі. Узьніклі меркаваньні, што Камітэт міністраў краінаў Рады Эўропы, які італьянскі міністар замежных справаў зараз узначальвае, можа не пагадзіцца з высновамі Парлямэнцкай асамблеі. А менавіта гэты камітэт зацьвярджае ейныя рашэньні. Расею ня выключаць з Рады Эўропы, але ж Расея таксама ня зможа ўзнавіць сваё права галасаваць у Парлямэнцкай асамблеі без адпаведнага рашэньня Асамблеі.

У сваім выступе Альберта Дзіні заявіў, што зараз на тэрыторыі Чачні практычна выконваецца пастанова пра спыненьне агню. Калі гэта гаварылася ў Страсбургу – у Чачні йшлі, бадай што самыя жорсткія за апошні час баявыя дзеяньні.

Баі пад Сержан-Юртам расейскія войскі вялі з моцным і вялікім – да 200 чалававек – атрадам пад камандаю Хатаба. На прыканцы сёньняшняга дня расейкі генэрал Трошаў на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве заявіў, што групоўка чачэнцаў разьбітая, вядуца гэтак званыя “зачысткі мясцовасьці”. Паведамляецца пра 100 забітых пад час баёў чачэнцаў. Згодна іншых крыніцаў інфармацыі, невялікія чачэнскія атрады прарвалі расейскую аблогу.

Чачэнцы паведамляюць, што ў баёх пад Сержан-Юртам забітыя 100 расейкіх вайскоўцаў. У інтэрнэце на чачэнскай старонцы інфармацыйнага Каўказ-Цэнтру (http://www.kavkaz.org/) сёньня падаецца інфармацыя пра два напады чачэнцаў на расейскія аўта-калёны пад Грозным. У выніку чаго загінулі 15 расейкіх вайскоўцаў. Пацьверджаньня гэтай інфармацыі зь іншых крыніцаў пакуль няма.

Сёньня ж працягваліся абстрэлы расейскай авіацыі Аргунскай цясьніны, а таксама ў горнай мясцовасьці Ачхой-Мартанаўскага ды Ўрус-Мартанаўскага раёнаў. Паведамляецца таксама пра актыўны рух чачэнскіх атрадаў.

Галіна Прыгара, Прага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG