Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Камэнтар Аляксандра Саснова, намесьніка дырэктара Незалежнага інстытуту сацыяльна- эканамічных і палітычных дасьледваньняў, экс-міністра працы Беларусі ў сувязі з закачэньнем першых 100 дзён пасьля прызначэньня Уладзіміра Ярмошына прэм’ер-міністрам…

(Сасноў: ) “Нашае апытаньне – апытаньне НІСЭПІ, паказала, што толькі 6 працэнтаў насельніцтва лічыць, што замена Лінга Ярмошыным магла б прывесьці да нейкага паляпшэньня сытуацыі. Але 7 працэнтаў наадварот кажуць, што яна пагоршыцца. 37 працэнтаў адказалі, што нічога ня зменіцца.

Відаць, што так і адбылося на самой справе. Адзінае, што можна сказаць, зьмянілася – гэта тое, што афіцыйны курс даляра хуткімі тэмпамі ідзе ў гару, набліжаецца хуткім чынам да курсу “чорнага рынку”. А “чорны курс” стаіць. Гэта адзіная зьмена, якую можна назіраць.

Што тычыцца іншага, дык ёсьць пэўны рост вытворчасьці ў прамысловасьці. Алё ён быў прыкметны яшчэ да замены Лінга на Ярмошына.

Зьвязана гэта, паводле меркаваньня аналітыкаў, з ростам вытворчасьці ў Расеі, дзе ў сваю чаргу рост зьвязаны з цаной на нафту. Але зараз было прынятае рашэньне краінамі, якія здабываюць нафту, аб тым, каб падвысіць трохі здабычу, ну, і вядома, гэта прывядзе да падзеньня цэнаў на яе ў Расеі.

І гэта ў сваю чаргу адаб’ецца на пазыцыях прамысловасьці Беларусі.

Пытаньне ўсё ў тым, што вось гэтае збліжэньне афіцыйнага курсу з курсам чорнага рынку прывядзе да падзяеньня даляравага эквіваленту заработнай платы й пэнсіяў. І я думаю, што ўвосені ўрад будзе вымушаны зноў ужыць у дапамогу друкарскі станок, каб выйсьці са становішча.”

XS
SM
MD
LG