Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Сёньня лідары суполкі “Свабоднага прафсаюзу” магілеўскага аўтазаводу ў другі дзень судовага паседжаньня выйгралі справу ў абласной пракуратуры і Кастрычніцкага райадзьдзелу ўнутраных справаў Магілеву…

Учора абласная пракуратура абвінаваціла старшыню прафсаюзнай суполкі Віктара Бугрова і ягоную намесьніцу Алёну Ўліціну ў ажыцьцяўленьні дзейнасьці арганізацыі, якая ня стала на ўлік у вызначаным законам парадку.

Падставай для такога абвінавачваньня стаў інфармацыйны бюлетэнь свабоднага прафсаюзу прадпрыемства нумар 12 і пратакол ягонай пазачарговай канфэрэнцыі.

У першым жорстка крытыкавалі дырэктара прадпрыемства Аляксандра Лакіза за ўціск арганізацыі. У пратаколе адлюстравалі парушэньне працоўнага заканадаўства і калектыўнай дамовы. І найперш затрымкі выплатаў заробкаў.

Адміністрацыю заводу абурыла дзейнасьць прафсаюза, які не пастаўлены на ўлік у гарвыканкаме.

Грамадзкія абаронцы даказвалі, што дзейнасьць прафсаюзнай арганізацыі на аўтазаводзе цалкам законная, бо “Свабодны прафсаюз” прайшоў перарэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі.

Сёньня на судзе адказьнікі нагадалі, што суполка яшчэ ўвосень летась падала дакумэнты для пастаноўкі на ўлік у гарвыканкаме. Аднак да гэтага часу не атрымала адказу.

Узгадвалі, што менавіта па віне дырэктара аўтазаводу прафсаюз ня можа стаць на ўлік, бо адміністрацыя не прадастаўляе памяшканьня для юрыдычнага адрасу.

На судзе выступалі толькі прадстаўнікі адказьнікаў. Суд вынес рашэньне: “Спыніць адміністрацыйную справу ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства”.

Юрыст Аляксадар Каралёў так пракамэнтаваў сытуацыю: “Суполка легітымная і яе дзейнасьць не супярэчыць беларускім законам”.

Аляксандар Сердзюкоў, Магілеў

XS
SM
MD
LG