Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


У Эўрапейскім парляманце неўзабаве адбудуцца слуханьні ў справе масавых парушэньняў правоў чалавека ў Чачні. Сёньня з гэтай нагоды ў сталіцы Бэльгіі каля будынку Эўрапейскага парляманту адбыўся супольны беларуска-чачэнскі пікет. На тэлефоннай сувязі – старшыня беларускага Цэнтру ў Брусэлі Ігар Лазарчук.

(Лазарчук: ) “Мы праводзім ля Эўрапарляманту супольную акцыю з чачэнскім цэнтрам. Акцыя скіраваная супраць імпэрскай палітыкі Расеі. Мы лічым, што палітыка Расеі імпэрыялістычная: яна акупуе і Беларусь, і вядзе вайну ў Чачні.

Побач са мной – дэпутат парляманту Ічкерыі Вагап Тутакаў”.

(Вядучы: ) “Сп. Тутакаў, як вядома, Парляманцкая Асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыю аб прыпыненьні сяброўства Расеі ў РЭ ў сувязі зь дзеяньнямі Расеі ў Чачні. У сувязі з тым, што зараз адбываюцца слуханьні ў Эўрапарляманьце – якія надзеі вы ўскладаеце на гэтыя слуханьні?”

(Тутакаў: ) “Я думаю, што на цяперашнім этапе ПА РЭ падыйдзе больш крытычна да ўласнага рашэньня, і, я думаю, яна пэўным чынам націсьне на свой урад, каб яны выканалі ўсё ж рашэньне парляманту Рады Эўропы. Ёсьць такое спадзяваньне.

Ёсьць і пэсымізм. Ён тлумачыцца тым, што нядаўна завершылася трыўмфальнае шэсьце расейскага дыктатара Пуціна па Эўропе – яно пахіствае нашыя спадзяваньні. Нам здаецца, што эўрапейскія дзяржавы – сябры РЭ, Эўрасаюзу -- не зусім сур’ёзна ставяцца да тых забавязаньняў, якія яны прынялі на сябе, ствараючы гэтыя арганізацыі, закладаючы падмурак сваіх статутаў аб выкананьні правоў чалавека. Перадусім права чалавека на жыцьцё і свабоду.

Кантакты зь беларускімі сябрамі ў нас не ўпершыню – мы маем пэўны вопыт супрацоўніцтва. Я думаю, што ў пэрспэктыве ў нас – вялікая супольная праца ў разнастайных накірунках.”

Гутарыў
Віталь Тарас

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG