З надыходам лета на гомельскіх рынках усё больш зьяўляецца прадукцыі
з агародаў, лесу, вадаёмаў-- зеляніна, грыбы, ягады, рыба. Чаго толькі
не прадаюць людзі, каб атрымаць дадатковую капейку на пражытак. Але не
заўсёды прапанаваная прадукцыя бездакорная ў радыёлягічным пляне…
Сёньня я абышоў цэнтральны прадуктовы рынак, што называецца ўздоўж і
поперак. Высьветлілася такая заканамернасьць. Прыватныя гандляры, што прапануюць
зялёную цыбулю, салату, трускаўкі ды іншае, у межах агарожанае часткі рынку,
як правіла, маюць на руках аналізы сваёй прадукцыі з радыёлягічнай лябараторыі,
хаця і тут бываюць выключэньні.
Дзьве жанчыны, што прапаноўвалі сушаную рачную рыбу такіх пацьвярджэньняў
ня мелі. Не правераная прадукцыя з кошыкаў і пакетаў прадаецца з другога
боку рыначнага плоту, на тратуары па вуліцы Катуніна, пытаемся пра радыёляічны
аналіз шчаўя, пятрушкі, кропу ў бабулі, якая паведаміла, што прыехала зь
вёскі “Старая Беліца”, каб прадаць зеляніну і зарабіць на хлеб:
“Чаго яго правяраць, я сама яго праверыла”. Пра шчаўё пытаюся невыпадкова. Яго людзі зьбіраюць і на лузе, спажываюць, альбо вязуць на продаж. Радыёлягі кажуць, што нядаўна ў шчаўі, прывезеным з Касьцюкоўкі -- прыгараду Гомлі, радыёнукліды перавышалі норму ў шэсьць разоў. Першыя лісічкі, што зьявіліся на рынку, таксама былі бруднымя. Утрымлівалі амаль 1.000 кюры на кіляграм замест 370 паводле нормы. Шмат выяўляецца выпадкаў бруднага малака і малочных прадуктаў. Радыёлягі рынку імкнуцца канфіскаваць і зьнішчыць забруджаную прадукцыю. Праўда, калі пасьпеюць, бо людзі даведаўшыся аб выніках радыялягічнага даследаваньня, як правіла, уцякаюць і прадаюць брудную прадукцыю у ваколіцах рынку. Але цяжкі пэрыяд пачынаецца у радыёлягаў у час масавага пасьпяваньня у лясох чарніцаў, зьяўленьня там грыбоў. Паводле распараджэньня гарвыканкаму, рэалізаваць іх на рынку навогул забаронена, паколькі чыстых лясных дароў у рёгіёне практычна няма, аднак на гэта мала хто зьвяртае увагі. Нават горш. Як сьцьвярджае радыёляг рынку Алла Аплачыкава: “Ня вельмі людзі хочуць правяраць прадукцыю, калі толькі для сябе з задавальненьнем прыносяць, а так ня хочуць”. Як кажа спадарыня Аплачыкава, прычыну таму бачыць радыёляг ў чэргах, што зьбіраюцца рана каля лябараторыі, у значнам адборы прадукцыі на пробу, але больш за ўсё, што неправераную прадукцыю можна прадаць. Калі не на рынку, то побач зь ім. Казімір Яноўскі, Гомель