Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Гэтымі днямі намесьнік старшыні гарадзкой арганізацыі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай парыі БНФ Барыс Хамайда ладзіць адмысловыя асабістыя акцыі, зьбіраючы подпісы супраць дамовы з Расеяй.

Ужо два дні, 14-га і 15-га чэрвеня, спадар Барыс Хамайда зьбірае подпісы за беларускую незалежнасьць, уладкаваўшыся проста на цэнтральнай віцебскай вуліцы Леніна. Камэнтуючы сваё чарговае зьяўленьне на гэтым ўжо традыцыйным месцы каля так званага Сіняга дому, спадар Хамайда зазначыў, што знарок выходзіць сюды, каб сустрэцца са сваімі землякамі, і падкрэсьліў, што гатовы да затрыманьня ды нават да міліцэйскага пастарунку, калі ягоная акцыя па зборы подпісаў будзе кваліфікаваная ахоўнікамі гарадзкога спакою, як несанкцыянаваны пікет.

Але віцебская міліцыя не праявіла да акцыі Барыса Хамайды ні прафэсійнай, ні асабістай цікаўнасьці. Затое даволі эмацыйна рэагавалі гараджане, дзеля якіх зьяўленьне вядомага апазыцыянэра Барыса Хамайды ля Сіняга дому сталася ўжо гарадзкой легендай. Найбольш ахвотна падпісвалася супраць дамовы з Расеяй віцебская моладзь. Прычым некаторыя маладыя людзі наўпрост пыталіся якім чынам уступіць у Малады Фронт. Затое адкрытыя абразы на адрас апазыцыі ўвогуле і Барыса Хамайды ў прыватнасьці можна было пачуць пераважна ад людзей сталага веку, але часьцей ад вэтэранаў з ордэнскімі плянкамі на грудзёх, відавочна гатовых хаця б бараніць успаміны пра колішні Савецкі Саюз.

Усім ахвотным і прыхільнікам саюзнае дамовы і спадар Хамайда раздаваў апошні нумар газэты “Выбар”, якую ён сам заснаваў ды рэадагуе на працягу апошніх некалькіх год. Сабраўшы за два прамінулыя дні больш за два дзесяткі подпісаў, Барыс Хамайда плянуе працягваць сваю аднаасобную акцыю яшчэ некалькі тыдняў.

Браніслава Станкевіч, Віцебску

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG