Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


У Гомеле арыштаваны і пасаджаны за краты начальнік вытворчай управы Гомельміжрайгазу Мікалай Сушчэвіч…

Ён быў схоплены пры атрыманьні стодаляравага хабару ад старшыні каапэратыву за станоўчае вырашэньне выдачы тэхнічнай дакумэнтацыі на газафікацыю аб'екту, але стодаляравая купюра - дробязь у параўнаньні з тым, што было выяўлена пазьней.

Арышт за хабар стаў своеасаблівай помстай спадару Сушчэвічу Гомельміжрайгаза акурат 15-ць гадоў таму. У такі ж чэрвеньскі дзень 41-гадовы інжэнэр Мікалай Сушчэвіч быў прызначаны начальнікам управы. Тут ён дарэчы і пачынаў сваю працоўную біяграфію звычайным слесарам.

Пры ператрусе сэйфу начальніка было знойдзена 1.000 даляраў, яшчэ большы сюрпрыз чакаў міліцыянтаў абласнога адзьдзелу эканамічных злачынстваў. Калі яны учынілі ператрус у кватэры спадара Сушчэвіча, у хатніх тайніках начальніка знойдзена буйная сума валюты 30.854 даляра 160 нямецкіх марак.

Іх паходжаньне і высвятляюць следчыя, бо сам Мікалай Сушчэвіч пакуль выразна растлумачыць нічога ня можа. Вядома аднак, што ягоная управа ажыцьцяўляла газыфікацыю вытворчых аб`ектаў і прыватнага жыльля ў абласным цэнтры, Гомельскім і Веткаўскім раёнах і мела досыць шырокае кола кліентуры.

Казімір Яноўскі, Гомель

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG