Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Гарадзенскаму абласному бюджэту не хапае 5,5 млрд. рублёў. Адным са спосабаў знайсьці грошы стала ўвядзеньне ў памежных пераходах з Бораву за паркоўку транспарту, 70% зь якіх павінна паступаць менавіта ў абласны бюджэт

Грошаў уладам сапраўды не хапае, значна пагоршыла фінансавы іх стан патрэба перасяваць у канцы траўня чвэрць пасяўных плошчаў, зьнішчаных прымаразкамі. Вось чаму каманда тэрмінова прыняць рашэньне аб спагнаньні памежнага збору паступіла ў раён з Горадні менавіта пры канцы траўня.

У Астравецкім раёне дзеля гэтага адмыслова была скліканая пазачарговая сэсія. Нават не пасьпелі распрацаваць палажэньня аб спагнаньні збораў за паркоўку на КПП Катлоўка й Лоша. У Ашмянах наконт збораў на КПП Каменны Лог дэпутаты таксама прынялі адпаведане рашэньне, хаця мытнікі глядзяць на гэта даволі скептычна - 50 даляраў браць з замежнага аўтобуса за чаканьне ў чарзе-занадта.

Ня выключана, што транзытныя аўтобусы будуць зараз імкнуцца абмінуць Беларусь. У Іві гэтак спяшаліся, што збор на КПП Геранёны зацвердзіў райвыканкам, а не прадстаўнічая улада, як гэта павінна быць: маўляў, нельга было чакаць, у раённы бюджэт не дабралі за першы квартал 200 млн рублёў.

У раёне, нагадаю, застаецца 30% ад збору за паркоўку на мяжы. Гарадзенскі райсавет прыняў рашэнне аб спагнаньні збору й на Літоўскай мяжы у Прываўцы і Парэччі, а таксама на польскай Друзгах, дзе, як вядома, за гэтай прычыны адбыўся страйк.

Районный пракурор часова прыпыніў спагнаньне збору, з пракуратуры пасля разгляду справы паступіла папера у районный савет, сам збор прызнаны законным, адно, маўляў, усе грошы можна было пакідаць ў районным бюджэце, нічога не аддаючы ў абласны.

Вось такое парушэньне знайшла пракуратура, дэпутаты райсавета былі павінны яго абмеркаваць, калі зьбяруцца наступным разам у верасні. Што да спагнаньня збору ў Грузгах, то кіроўцам трэба будзе за паркоўку расплочвацца. На пачатку райвыканкам павінен вырашыць, дзе, на якой адлегласцьі на мяжы дарога будзе лічыцца паркінгам і усталяваць там адпаведныя знакі.

Нагадаю, што для беларусаў з легкавой машыны спаганяецца адзін мінімальны заробак, з замежнікаў - 10 даляраў альбо 20 нямецкіх марак.

Сяргей Астраўцоў, Горадня

XS
SM
MD
LG