Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Уплывовая міжнародная газэта, якая выдаецца ў Парыжы, International Herald Tribune надрукавала на сваіх старонках палітычны камэнтар да праблемы свабоды сродкаў масавай інфармацыі ў Расеі.

На пачатку артыкула International Herald Tribun згадваецца факт аб тым, што нядаўна галоўны рэдактар расейскай газэты Сегодня Міхаіл Бергер зьвярнуўся да выконваючага абавязкі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з просьбай даць інтэрвію ягонай газэце. Адказ Крамля на гэтую просьбу быў даволі нечаканы: “Ніколі, ніколі ня будзе інтэрвію для гэтай газэты”, – заявіў прэсавы сакратар Пуціна, – для кагосьці іншага – так, але не для вас”.

На думку аўтаркі артыкула ў International Herald Tribun Шарон Лафраньер, падобны адказ сымбалізуе сабой новы, больш жорсткі падыход Крамля да сродкаў масавай інфармацыі. Яна цытуе словы Рафа Шакірава, былога галоўнага рэдактара газэты “Камэрсант”: “Абсалютна ясна, што для сродкаў масавай інфармацыі пачынаецца новая эпоха”. Пад пагрозай знаходзіцца адна з галоўных заваёваў расейскай дэмакратыі – свабода прэсы.

Незалежныя сродкі масавай інфармацыі вельмі слабыя, а часам па-за Масквой іх няма зусім. І ім даводзіцца часам супрацьстаяць фінансаваным з бюджэту дзяржаўным сродкам масавай інфармацыі. Дзякуючы былому прэзыдэнту Барысу Ельцыну на працягу мінулых дзесяці гадоў ніводзін расейскі палітык не адважваўся пагражаць ім.

І вось цяпер, адзначаецца ў камэнтары International Herald Tribun, пасьля прызначэньня Ўладзіміра Пуціна спачатку прэм’ерам, а цяпер выконваючым абавязкі прэзыдэнта, Крэмль пачаў выразна маніпуляваць інфармацыйнымі плынямі. Дзяржаўныя тэлевізійныя каналы праводзілі прапагандысцкую кампанію супраць палітычных апанэнтаў Крамля пад час перадвыбарчай парлямэнцкай кампаніі ў сьнежні летась. Яны рашуча адкідаюць такую інфармацыю пра чачэнскі канфлікт, якая прывяла да ліквідацыі народнай падтрымкі арміі пад час мінулай чачэнскай вайны.

Расейскія ўлады абмяжоўваюць доступ незалежным журналістам у Чачню. Найбольш выразны прыклад падобнага падыходу, піша International Herald Tribun, справа Андрэя Бабіцкага. У адкрытым лісьце ўладам галоўныя рэдактары 32 расейскіх незалежных газэтаў выказалі свой пратэст супраць адносінаў да Бабіцкага.

Алег Панфілаў, былы экспэрт фонду Абароны галоснасьці, лічыць: “Такая агрэсыўная атака на незалежныя сродкі масавай інфармацыі ніколі не магла здарыцца ў пэрыяд прэзыдэнцтва Ельцына. Гэта пачатак трагічнай эпохі ў гісторыі расейскай прэсы”.

У сваім нядаўнім амаль гадзінным інтэрвію тэлевізійнаму каналу ОРТ Уладзімір Пуцін заявіў, што свабодная прэса – найлепшая абароны Расеі ад таталітарызму. “Гэта маё глыбокае перакананьне”, – падкрэсьліў ён. Факты, аднак, сьведчаць пра зусім іншае, падкрэсьліваецца ў артыкуле International Herald Tribun.

Найбольш уплывовы незалежны телевізійны канал НТВ, перадачы якога прымаюць на тэрыторыі амаль паловы краіны, і інфармацыя якога пра чачэнскую вайну прызнаецца нават замежнымі экспэртамі ў якасьці аб’ектыўнай, нядаўна атрымаў ліст ад кіраўніцтва напаўдзяржаўнага гіганцкага газавага манапаліста Газпром у справе зьмету сваіх перадачаў. Прыгадаем, што Газпрому належыць 30% акцыяў НТВ. У лісьце гэтым гаворыцца, што Газпром можа перагледзець палітыку сваіх капіталаўкладаньняў у НТВ з нагоды не зусім патрыятычнага падыходу телестанцыі да асьвятленьня чачэнскай вайны.

Мікола Іваноў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG