Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


На сёньняшні дзень Бераставіцкім райвыканкамам быў прызначаны тэрмін высяленьня з кватэры праваслаўнага сьвятара Івана Спасюка, які жыве у мястэчку Пагранічны. Аднак ягоная сям’я зь пяці чалавек пакуль засталася на месцы.

Іван Спасюк, атрымаўшы паперу такога зьместу з райвыканкаму, зьвярнуўся ў абласны выканаўчы камітэт. Ён прасіў скасаваць рашэньне раённай улады аб ягоным высяленьні. Ягоная заява была разгледжаная ў аблвыканкаме, адкуль прыйшоў пісьмовы адказ.

Заяўніку патлумачана, што зь Бераставіцы ён атрымаў толькі папярэджаньне. Рашэньне аб высяленьні райвыканкам не прымаў, паколькі гэта не ў ягонай кампэтэнцыі, а высяленьне з жыльля, адпаведна жыльлёваму заканадаўству, адбываецца толькі ў судовым парадку.

Карацей па свойму супакоілі сьвятара гарадзенскія чыноўнікі. Аднак па тэлефоне ён мне прызнаўся, што на ўсялякі выпадак сядзіць сягоньня дома, раптам усё ж прыедуць высяляць, у яго была й яшчэ адна навіна.
У Пагранічным, нарэшце, пачалося будаўніцтва храма Беларускай Народнай Праваслаўнай Царквы, парафію якой улады рэгістраваць адмаўляюцца.

Сяргей Астраўцоў, Горадня

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG