Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Згода.


Згода -- даволі рэдкі выпадак у беларускай мове, калі агульнапрынятае звычайнае слова набыло даволі спецыфічную вузкую афарбоўку. Для многіх палітычна актыўных людзей цяпер і , відаць, надоўга, слова "Згода" асацыюецца са Станіславам Шушкевічам. Фактычна "згода", уведзеная ў палітычны лексікон гэтым дзеячом, стала атаясамлівацца з ягоным прозьвішчам і палітычнымі крокамі..

Згоду ўвогуле шырока выкарыстоўваюць самыя розныя палітыкі. У 1991 годзе, калі была створаная партыя Народнай згоды, адным зь яе арганізатараў, паміж іншым, быў і Аляксандр Лукашэнка. Цяпер мала хто памятае той факт, як зрэшты, і самую партыю, якая зьлілася з сацыял-дэмакратамі

З аднаго боку, народ марыў аб згодзе. "Жыць у згодзе". "Згода будуе, нязгода руйнуе". Так і чуецца -- абы не было вайны. Але з другога боку, у народнай творчасьці адлюстваны і іншы варыянт -- "Згодныя, як два каты ў вадным мяшку".

Трэба сказаць, што беларуска- савецкія тлумачальныя слоўнікі надавалі "згодзе" пераважна негатыўны сэнс. "Згоднік" -- той, хто праводзіць згодніцкую палітыку з клясавым ворагам. Прыклад -- "Згоднікі-лібералы". Ды ўсе астатнія вытворныя "Згоднік, згодніцкі, згодніцтва" успрымаюцца выключна з адмоўным адценьнем. Не прыыжылася "Згода" у беларускім грамадзстве.

Віталь Цынанкоў.

XS
SM
MD
LG