Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ура!»


Калі даведваесься пра паходжаньне слова "ура", дык колішняя савецкая традыцыя крычаць на дэманстрацыях "Ура, таварышы!" пачынае выглядаць цалкам дарэчнай. Слова "ура" — цюрскае і па-нашаму азначае “бі”. “Бі, таварышы!” — далятае з рэпрадуктараў. “Бі!” — нясецца ў адказ голас шматтысячнага натоўпу.

“Наперад!”, “За мной!”, “За Радзіму! За Сталіна!”— дзясяткі крывавых, прымітыўных баявых воклічаў рэхам адгукаюцца ў памяці. Кіно і літаратура, ад вайны германскай да грамадзянскай, ад фінскай да афганскай — чаргавалі велічныя камандзірскія прамовы з панурым хорам тых, што ідуць на сьмерць. Morituri te salutamus! -— казалі калісьці рымскія легіянэры свайму імпэратару, ідучы ў атаку. Тыя, што ідуць на сьмерць вітаюць цябе!

Зьмяняліся часы, не зьмяніліся людзі. Імем тырана на вуснах яны прамаўлялі вітальнае слова богу вайны. Тыя, хто выжыў, упарта цягнуць гэтыя воклічы з крывавай мінуўшчыны ў наша сёняшняе жыцьцё. У спадзяваньні павярнуць кола гісторыі, з надзеяй на выпадковы посьпех.

Выклічнік “Ура!” як баявы вокліч войскаў пры атацы, чуўся паўсюль, дзе ступала нага савецкга жаўнера — у Вугоршчыне, Чэхаславаччыне, Польшчы, у Аўганістане і Чачні…

“Ура! — мы крычалі пры рашучай атацы з энтузіязмам, горача! – кажа рэальны вэтэран. “Крычалі ад страху, альбо для прыданьня большай сьмеласьці і ўпэўненасьці!”-- прызнаецца ягоны сябра. Ад трэцяга ардэнаносца можна пачуць, што і ў першым, і ў другім выпадку слова гэта крычыцца як мага долей, пакуль хапае паветра. Таму ў асноўным чуецца толькі працяглае “А-а-а-а!” – крык, які крычыцца зь любой нагоды.

Дзікуны, якія страшаць, аддаюць перавагу наступальнай тактыцы. Ура дыктат! – кажуць яны. Дыктат-ура! – канстатуем мы. Ня кожны насьмеліцца стаць на шляху разьюшанага дзікуна. Мы насьмелімся. Толькі прычакаем воклічу "Гайда!"

Андрэй Лапцёнак

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG