Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талеранцыя


Слова талеранцыя нібы паўлін напоўніцу засьвяціла сваімі пёркамі адно ў эпоху Шушкевіча. Беларускі народ, які адрадзіў сваю дзяржаўнасьць, быў, відавочна, ня самым вядомым, ня самым багатым і шчасьлівым, але затое самым, самым талерантным. Слова талеранцыя было занадта прыгожае і занадта выгоднае і таму пачало ўжывацца направа й налева з сэнсам і безь яго. Слова сталася паступова візытнай карткаю маладое Беларускае дзяржавы і, як шмат хто спадзяваўся, пропускам у сям’ю вольных эўрапейскіх народаў.

Але гэтага не адбылося, і слова так надакучыла, што і яно само і ягоны зьмест пачалі выклікаць лёгкую агіду. А з пачаткам дыктатуры яно ўвогуле сталася пустым паняткам.

У сёняшняй Беларускай сытуацыі анічога, што можна было б назваць талеранцыяй, проста не засталося. Затое пачалі набіраць вагу іншыя словы: апазыцыя, супраціў, барацьба. Валянцін Акудовіч нават напісаў эсэю “Вайна культураў як крыж на магілу талеранцыі”. А шкада, прыгожае было слова.

Ігар Бабкоў

XS
SM
MD
LG