Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талака.


Цёплае слова. Наскае, даўнае. Талака, думаю, ад сталкавацца, згаварыцца, прыйсьці да нейкага толку. Талака -- гэта сумесная праца, як звычай дабрачынная ў сваёй аснове. Талакой будаваліся беларусы. Талакой жалі й касілі. Песьня нагадвала гаспадару пра пачастунак:

Талачу, талачу -- не талочыцца,

Не даюць гарэлкі -- выпіць хочацца.

Гэта пра талаку вясёлыя выслоўі: згаварыўшыся й бацьку зьбіць можна, усім кагалам і бацька з жыгалам.

Горад Талачын на Беларусі ў гонар талакі -- талакой, відаць, узводзіўся.

Напярэдадні развалу савецкай імпэрыі ўзьнікла маладзёвая суполка "Талака", якая рупілася пра духоўнае адраджэньне, пра карані беларушчыны. З "Талакі" выйшлі выбітныя грамацкія дзеячы, творцы літаратуры і мастацтва, уніяцкія сьвятары.

Рыгор Барадулін

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG