Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабода


Этымалёгія чалавечага жыцьця. Яна ідзе ад часоў нашых прашчураў у вечным змаганьні дабра і зла, волі й няволі, праўды й няпраўды.

Добры, вольны й праўдзівы -- свабодны. Злосны, паднявольны й хлусьлівы -- несвабодны.

Слова й паняцьце свабоды старыя як сьвет. Усё гэта -- знаныя ісьціны, якія ня шкодзіць паўтараць сабе штодня, гэтак як Беларускія вернікі штодня зьвяртаюцца да Бога з той самай малітвай: "Зрабі Свабоднай, зрабі шчасьлівай, краіну нашу і наш народ!"

Клясычна, Свабода гэта адсутнасьць палітычнага і эканамічнага ўціску й абмежаваньняў у грамадзка-палітычным жыцьці.

А неклясычна яна ў гэтым самым жыцьці Свабодка, Свабоданька і Свабодачка, Слабодка і Слабада.

У сівой праславяншчыне гэтае слова гучала як СВЕБОДА.

У сярэдневеччы Беларускі лексыкограф Памва Бярында напісаў, што Свабода гэта -- вольнасьць, свабоднасьць, наслаждзеньне, любадараваньне і любачэсьце.

У 20-я гады нашага стагодзьдзя Вацлаў Ластоўскі вызначыў: Свабода -- свая воля, вольнасьць і дадаў найменьне носьбітаў Свабоды: СВАБОДНІК, СВАБОДНІЦА.

У 70-я пазыўнымі беларускай "Свабоды" былі радкі з Купалавага верша, дзе ёсьць і такое: "Свабоднае слова, ты роднае слова, ты крыўды-няпраўды змагло, хоць гналі цябе, накладалі аковы ды й дарма -- жывеш, як жыло".

Сяржук Сокалаў-Воюш

XS
SM
MD
LG