Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пыл


Чаго добрага, а пылу беларусам заўсёды хапала досыць. Пыльныя сьцяжыны-дарогі, пыльныя пятачкі-вулачкі, пыльныя ляды, палеткі ды гэтыя самыя выратавальныя соткі.

А яшчэ беларусам пускалі слоўны пыл у вочы, пудрылі мазгі розныя дабрадзеі. Дасталося народу і пылу лягернага. Пыл той, тыя попел і прах балюча стукаюць у нашыя сэрцы.

Выпала на долю беларусу зьведаць больш чым каму-небудзь і пылу радыёактыўнага, чарнобыльскага, гэтых самых альфа- і бэта- часьцінак, так званых часьцінак гарачых. Мабыць, меў рацыю паэт, калі пэсымістычна зазначыў:

Змагацца з пылам
Тое, што быць Пірам,
Сілаў усё меней,
А пылу ўсё многа:
Пірава перамога.

Ды з другога боку, момант ісьціны надыходзіць тады, калі асядае пыл.

Анатоль Вярцінскі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG