Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прамень


Слова прамень Вацлаў Ластоўскі выводзіць ад слова прамы і падае цэлы шэраг вытворных - праменны, прамянее, прамяністы, прамяністасьць, праменьчык.

Пачатак ХХ стагодзьдзя. Адчуваньне промняў жыве ў назве першай Беларускай выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца», і ў назве першай Беларускай газэты «Наша ніва» і ў Акце 25 сакавіка, які абвяшчаў незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Прамень» і «Новы Прамень» - часопісы для моладзі, друкаваныя ворганы Беларускага студэнцкага зямляцтва ў Чэхаславаччыне ў 1926 годзе. Сярод аўтараў выданьня - Леапольд Родзевіч і Ўладзімір Жылка.

Прамень. Прамень сонца, думкі, сьвятла, цеплыні. Промні ад арэолу над галавой сьвятых. Промні славы. Промні вачэй каханай... Так было спрадвеку, і нават паэты ня надта адважваліся ўжываць гэтае слова ў адмоўным значэньні. Але гэта зусім не азначае, што промняў цемры, зла й нядолі не існавала.

Масьціў шляхі вялікі Ленін,
Шляхі шчасьлівіць мудры Сталін,
Каб з пакаленьня ў пакаленьне
Людзкое з путаў вызваленьне
У прамяністыя йшло далі.

Так у 30-я гады пісаў Янка Купала. Гэтыя прамяністыя далі сталіся для нашага народу ня толькі промнямі крамлёўскіх зорак, ці промнямі сонца на БССРаўскім гербе, яны сталіся промнямі Чарнобыльскай радыяцыі.

Сяржук Сокалаў-Воюш

XS
SM
MD
LG