Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нейтралітэт


" Нейтралітэт", "нейтральны" або як схільныя вымаўляць некаторыя мовазнаўцы - " нэўтралітэт", паходзіць з лацінскай мовы. "Нэ- утэр" азначае " ні той, ні другі", "нэўтраліс"-які не належыць ні таму, ні іншаму.

"Нейтралітэт" у міжнародным праве становішча дзяржавы, якая не бярэ удзелу ў вайне на чыім небудзь баку, не можа быць тэат рам ваенных дзееньняў або дыслякацыі войскаў, а ў мірны час не ўваходзіць у ваенныя і палітычныя блёкі. Пра " пастаянны нейтралітэт" гаворыцца, калі дзяржава не удзельнічае ў войнах, але захоўвае права на абарону , а ў мірны час праводзіць міра любную зьнешнюю палітыку.

Такой краінай мела быць Беларусь адразу пасьля абвяшчэньня сваёй незалежнасьці ў задуме далукашэнкаўскага кіраўніцтва.

"Нейтральнай" можа быць нікім не занятая, нічыя прастора паміж двума бакамі, зона або вада. Нейт-
ральным бывае сьвятло, колер, або хімічны раствор, які не дае ні шчолачнай ні кіслай рэакцыі.

"Нейтралізаваць" - гэта значыць аслабіць чый-небудзь уплыў, узьдзеяньне, напрыклад у дачыненьні да дзяржаву, арміі, арганізацыі або канкрэтнага чалавека.

У міжчалавечых адносінах нейтралітэт тычыцца дзееньняў, а не думак. У думках мы заўсёды на чыім небудзь баку. Дзейнае неўмяшаньне ў чые- небудзь справы, барацьбу або спрэчкі, не заўсёды станоўчае і мае шэраг адценьняў. Яно можа быць выявай даьнабачнасьці, такту, бясстароннасьці, памяркоўнасьці у ацэн ках, але таксама выгодніцтва, халоднага разьліку, абыякавасьці да чыёй небудзь крыўды або відавочнага зла. Адсюль прымаўкі " мая хата з краю- я нічога не знаю". " Гэта мне ані баліць, ані сьвярбіць" .

Няўмешваньне у чужыя справы можа быць і спрычыненае маладушнай, баязьлівай перастрахоўкай, каб не зрабіць памылковы выбар, не пацярпець стаўшы на пройгрышным баку. Аб гэтым у Сьвятым Пісаньні гаворыцца: "Таму, што ты цёплы, а не сьцю- дзёны ані гарачы, Я выкіну цябе з вуснаў Маіх"( Адкр.3,15)

Нейтралітэт добры толькі да пэўнай меры. Калі аднак сытуацыя гэтага патрабуе, трэба выразна акрэсьліцца і стаць на нейкім баку.

Кастусь Бандарук.

XS
SM
MD
LG