Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музэй


Для багушэвічавага мужыка ўвасабленьнем беларускай долі быў суд. Што б ён ні рабіў, адкуль бы ён ні выходзіў і куды б ён ні ськіроўваўся - ён патрапляў у суд - з адвакатамі, судзьдзямі, штрафамі, судовымі выканаўцамі. Нашаніўцы пачатку стагодзьдзя выбралі сабе іншую долю - музэй.

Зь Віленскага Беларускага музэю распачалося адраджэньне. Паэты, рэвалюцыянэры і дзяржаўныя дзеячы аднолькава зачаравана глядзелі на памяткі даўніны, шукаючы ў іх натхненьня і падтрымкі.

Усё 20 стагодзьдзе беларуская культура зьбірала гэтыя памяткі мінулага. Лепшыя нашыя кнігі - менавіта пра гэта.

У 91 годзе мы зразумелі, што мы жывыя і што ў нас ёсьць будучыня. Мы выйшлі на вуліцу... Вечар... Разьбітыя ліхтары ... Зграі АМАПаўцаў адлоўліваюць апошніх дэманстрантаў. Заўтра суд.

Хто будзе судзьдзямі і хто падсуднымі мы ўжо ведаем.

Ігар Бабкоў.

XS
SM
MD
LG