Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя


Міліцыя -- ад лаціны: milicia -- войска.

У прынцыпе, задача гэтага войска -- ахоўваць грамадзкі парадак, весьці змаганьне са злачынцамі, парушальнікамі правапарадку.

З часоў стварэньня міліцыі ў савецкай імпэрыі яна была спадручнай КДБ ды ўсіх карных ворганаў, адкрытых і закрытых -- усіх не пералічыш.

Подзьвігі зводзіліся да таго, што канфіскавалі ў бабулі мех семак... Змагацца з арганізаванымі злачынцамі было небясьпечна.

Хадзіў анэгдот -- навічку міліцыянту заданьне: прыдрацца, прычапіцца да слупу. І той пачынае: "акапаўся, абзавёўся сувязямі, п'еш (ці -- чашачкі ўніз перакульваеш)".

Самагоншчыкі падзяляліся на ўчасткі. У кожнага міліцыянту быў свой участак -- "і сыт, і п'ян, і нос у табацы".

Апошнім часам міліцыянтаў трохі прылюдзілі, далі эўрапейскую форму. Але ўсё роўна -- абцасы зьбітыя, на каленях -- "мяшкі", а пад вачыма -- "торбы" ад змаганьня зь "зялёным зьмеям".

Беларусь, і асабліва Менск, пераўзыходзіць самыя разьвітыя краіны па колькасьці міліцыянтаў на чалавека. Гэта ня лічачы розных АМОНаў, СПЭЦНАЗаў, супэрсакрэтных ахоўных ворганаў.

Каго ад каго бароняць?

Рыгор Барадулін

XS
SM
MD
LG