Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клёцкі


Клёцкі. Трывалая яда, калі ехаць лес валіць зімой, ці касіць у прыпар. Віртуальная страва. Клёцкі варылі на хаўтуры, клёцкамі паміналі Дзядоў. Показка была: Чужымі клёцкамі сваіх Дзядоў памінаць.

На тарку дралася бульба. Адціскалася праз суравіну. Гэтае цеста звалася «целам». Потым рабіліся «душы» з крышанага мяса й сала, адпаведна прысмакі, прыправы. Цела клёцкі мела форму сьнежкі, і гэтакую ж форму мела душа. Душа магла быць і з кавалачка кілбасы. У цела клалі душу і кідалі ў вар. Яшчэ былі клёцкі - яны называліся сарокамі. Сарока мела падоўжаную форму, і душой быў падоўжаны кавалачак сала. Яшчэ ў сароку клалі срэбраную манетку - каму пападзецца. Клёцкі яшчэ былі шкляныя - гэта бяз душ - іх залівалі малаком. А клёцкі з душамі елі з поліўкай-грыбамі - духмянай і смашнай.

На клёцкі пакідалася самая буйная бульба. Памятаеце, як клёцкі не па-жаноцкu хацеў зварыць Дзядзька Антось з «Новай зямлі»...

На малога, моцнага і не худога кажуць: як клёцка.

Клёцкі з душамі як бы ўвасабляюць Зямлю з душою.

Рыгор Барадулін

XS
SM
MD
LG