Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гной


Гной пахне вясною. І гэты пах займае нам дух, пакуль не ўзрастуць вакол нас краскі жыцьця.

Дзе тоўпіцца быдла -- там топчыцца гной і ўсё жывое высмоктваецца й загнівае, сабраўшыя ў адным стойле. Некаторыя ж узялі ў галаву дурное і даводзяць, што народ і ёсьць тое быдла, якое невуцтва й цемрашальства...

Не, шаноўнае спадарства! Быдла ня ёсьць народ. Але й ваша праўда -- гной адтуль.

І нездарма, відаць, так кучна таўкуцца ў вастрозе беларускага слоўніка словы гнёт, гнеў, гнюс, гном і гной...

А калі гною зьбіраецца многа, то мы задобрываем ім зямлю бацькоў сваіх, каб радзіла яна для дзяцей нашых.

Што праўда, ад рознага быдла -- іншы гной, які мае сваю адметнасьць і форму, і колер, і пах... Але сутнасьць яго -- адна. Ён касмапалітычны, бо прыжываецца на любой зямлі й робіць яе хлебадайнай. І хоць разбурае арганічную самабытнасьць яе, а ўсё ж пакідае семя ў сувэрэннай памяці для адраджэньня.

Згноена...

Ёсьць людзі, якія лепяць зь яго свой дом пад небам, і такія, што ўшчыняюць зь яго вагонь для дома -- і так грэюцца пры вечнасьці роду свайго.

Леанід Галубовіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG