Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хлеб.


"Хлеб наш надзённы дай нам сягодня!" - моліць людства Ўсявышняга ўжо якое тысячагоддзе.

Хлеб - аснова жыцьця. Хлеб надзённы і хлеб духоўны. На ім трываецца людства. Хлеб зь зерня - кроплі Вечнасьці, а зерне сьведчыць пра неўміручасьць жыцьця.

Падавы хлеб, каравай вясельны - паўтараюць аблічча сонца.

"У поце аблічча свайго" сказаў Госпад чалавеку зарабляць хлеб.

Хлебам вымяраецца праца, хлебам вымяраецца багацьце, хлебам вымяраецца вартасьць хлебароба.

На дзяжу садзяць маладую, каб лоднаю была. Праз кажух вітаюць гасьця, каб быў багатым і касматым, як густая рунь.

Не пералічыць усіх ідыёмаў, выразаў у мове, зьвязаных з хлебам.

"Зарабіць на хлеб", "Мець на хлеб", "Жыць на ласкавым хлебе"...

Падхлебіцца - значыць, падлашчыцца. Падхлебнік - па-сучаснаму - падхалім. Хлебнік - карміцель.

Перш чым адкроіь лусту, бохан цалуюць і кьцяць нажом.

"Хлеб-соль" - жадаюць, заходзячы ў хату.

"Хлеб на зямлі гаспадар, а людзі - соль зямлі", - сказана ў сьвятым пісьме.

Рыгор Барадулін.

XS
SM
MD
LG