Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ганьба


Ганьба – паходзіць ад аднаскладовага слова-кораня “ган”. Ган – гэта нешта дрэннае, нізкае, агіднае. Ганьба, згана, погань. Адпаведныя дзеясловы – ганіць, ганьбіць, ганьбаваць.

Найгоршае кляймо – кляймо ганьбы. Кляймо, якое не змываецца. Нават, пры зьмене рэжыму, нават, з цягам часу.

Ганьба – антыпод славія, гонару, годнасьці, сумленнасьці, прынцыповасьці, маральнасьці, вернасьці свайму чалавечаму прызначэньню і сыноўскім абавязкам перад бацькамі й Бацькаўшчынай.

Лепш са славаю памерці, як жыць з ганьбаю пад ярмом, – усклікнуў у адным са сваіх раньніх вершаў Пятро Глебка.

Непрыняцьце ярма, няволі, як ганебнага для чалавека становішча, набыло сёньня ў нашай краіне на пераломным этапе гістарычнага шляху асаблівую надзённасьць. І ня дзіва што пад час грамадзкіх акцый пратэсту столькі, з той жа экспрэсіяй, хоць і зь іншым, мінусавым эмацыйным знакам, гучыць побач з воклічам “Жыве Беларусь!”, гэтае выразнае, моцнае, ёмістае слова – ганьба.

Анатоль Вярцінскі

XS
SM
MD
LG