Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гешэфт


Гешэфты - асноўны занятак гандляроў, перакупшчыкаў. Зрэшты, гэта шырэй чым гандаль – любыя зьдзелкі, ў аснове якіх сьвятая сьвятых – асабісты інтарэс. Слова, якое апярэдзіла англамоўны “бізнэс” – запазычанае з нямецкай і асвоенае найперш беларускімі габрэямі. Гешэфт мае адценьне сакрэтнасьці – вопытныя дзялкі вядуць свае справы не афішуючы іх, негалосна, з хітрымі манэўрамі, з лабавой ці абходнай тактыкай. Прадаць за тое, за што купіў, – не бізнэс. Зрабіць добры гешэфт – мастацтва. Гешэфт , як правіла, заканчваўся барышом ці магарычом.

Зрэшты, такое мастацтва на працягу апошняга стагодзьдзя ніколі асабліва не заахвочвалася. У краіне пастаянных дэфіцытаў улады пастаянна вялі змаганьне са спэкуляцыяй. Спэкулянты, а не дрэнная эканоміка, абвяшчаліся віноўнікамі дэфіцыту. З такой падачы ўсе астатнія, хто ня меў бізнэсовай жылкі, лічылі вайну са спэкулянтамі свяшчэннай.

Найбольш выгадныя і буйнамаштабныя гешэфты цяпер робяцца палітычнымі мэтадамі. Продаж гарэлкі ў Расею – нішто ў параўнанні з продажам сувэрэнітэту:

Пойдзем, хлопцы, на гешэфты,
Распанеем, як адзін,
Калі мы за шлянку нафты
Незалежнасьць прададзім.

Алена Ціхановіч

XS
SM
MD
LG