Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экстрэміст


Карэньне слова экстрэміст – у лаціне: “схільны да скрайніх учынкаў”.

Скрайніх учынкаў у Беларусі ў гэтым стагодзьдзі было няшмат – таталітарны, усюдыісны рэжым перашкаджаў.

У 80-я мянушку прышчэпліваюць да ціхманага беларускага дрэўца: экстрэмісты з БНФ; экстрэміст Алесь Пушкін; пена экстрэмісцкая на хвалях перабудовы.

Страшылка “экстрэміст” упала не на камень, а далучылася да жывучых у народзе страхаў. Страх, што заб’юць хучэй ворганы, чым хто іншы, што пасадзяць, што прападзе аклад у ашчаднай касе, калі экстрэмісты адлучаць нас ад Расеі, спрацоўваў у вызначаным кірунку.

Эпоха праваслаўнага атэіста падабрала рызьзё ды начапіла на пудзіла. Праўда лахман гэты – экстрэміст – страціў унівэрсальнасьць. Кожны маладзён з Пагоняю і ў запраўды быў экстрэмаю для абываталя. А вось экстрэміст – прадпраймальнік, экстрэміст – сябра Канстытуцыйнага суду, экстрэміст – гэнэрал-палкоўнік – не гучыць. Сямён Шарэцкі зь ягоным дабрадушным, глыбінна-народным тварам на “акстраміста” не выглядае.

Дало маху слова.

Павал Марціновіч

XS
SM
MD
LG