Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ВЫНІКІ СПАБОРНІЦТВАЎ, 15 ЛЮТАГА


ВЫНІКІ СПАБОРНІЦТВАЎ, 15 ЛЮТАГА
ХАКЕЙ, МУЖЧЫНЫ. Сёньня распачаліся гульні фінальнага турніру, у якіх восем мацнейшых камандаў разьбітыя на дзьве групы. Першымі на лёд выйшлі камнды Беларусі і Расеі (група D). Матч закончыўся перамогай расейскіх хакеістаў зь лікам 6:4. У іншай гульні сустракаліся каманды Фінляндыі і ЗША. Зь лікам 6:0 перамаглі Злучаныя Штаты. У групе C Швэцыя перамагла Канаду – 5:2. У гульні паміж хакеістамі Нямеччыны і Чэхіі зафіксавангая перамога чэхаў -- 8:2.
ЛЫЖНЫ СПОРТ. Жанчыны сёньня спаборнічалі ў забегу зь перасьледам на дыстанцыі 5 кілямэтраў клясычным стылем і 5 кілямэтраў – вольным. Алімпійскае золата заваявала расейская лыжніца Вольга Данілава, на другім месцы ейная суайчыньніца Ларыса Лазуціна, на трэцім – канадыйка Бэкі Скот. Лепшымі зь беларускіх удзельніцаў забегу былі Вера Зяцікава (34 месца) і Натальля Зяцікава (36-е)
САНІ. Алімпійскае золата разынрывалася сёньня ў спаборніцтве двоек. Выйграла нямецкая пара Патрык-Фрыц Ляйтнэр і Аляксандэр Рэш. Срэбра і бронза – ў амэрыканскіх спартоўцаў.
СНОЎБОАРД. Адбыліся фіналы спаборніцтваў у гіганцкім паралельным слаламе. Сярод жанчынаў найлепшай была францужанка Ізабэль Блян, а ў мужчынаў перамог прадстаўнік Швайцарыі Філіп Шох.
ХАКЕЙ, ЖАНЧЫНЫ. Згуляны адзін матч кваліфікацыйнага турніру. Сустракаліся каманды Казахстану і Расеі. Перамаглі расейскія хакеісткі зь лікам 4:1.
ФІГУРНАЕ КАТАНЬНЕ. Прэзыдэнт Міжнароднага Алімпійскага Камітэтэту Жак Роге абвесьціў, што канадыйская пара фігурыстаў Джэймі Сэйл і Дэвід Пэлецье таксама атрымаюць залатыя мэдалі, як і расейская пара Алена Беражная і Антон Сіхарулідзэ. Раней сёньня міжнародны спартовы арбітражны суд пастанавіў пачаць расьследаваньне спрэчкі наконт судзейства ў спаборніцтвах спартовых параў. Сёньня завершылі паказ абавязковай праграмы танцавальныя пары. На першым месцы французскія фігурысты – Анісіна-Пэйцэра.
ПАСЬЛЯ СЁНЬНЯШНЯГА ДНЯ СПАБОРНІЦТВАЎ У НЕАФІЦЫЙНЫМ КАМАНДНЫМ ЗАЛІКУ на першае месца выйшла каманда Нямеччыны. На яе рахунку 5 залатых, 7 срэбных і 4 бронзавыя мэдалі. Разам – 16 узнагародаў. На другой пазыцыі спартоўцы Нарвегіі, якія маюць 10 мэдалёў, па 5 залатых і срэбных. Трэцяй ў табліцы стаіць каманда Злучаных Штатаў. У яе скарбонцы 14 мэдалёў: 3 – залатыя, 6 – срэбных і 5 – бронзавых. Па 3 залатыя мэдалі маюць Расея і Швайцарыя. Па 2 – Францыя, Фінляндыя, Італія, Гішпанія і Канада. Па адной вышэйшай узнагародзе атрымалі каманды Аўстрыі, Галяндыі, Паўдзённай Карэі, Харватыі і Эстоніі. Беларусь пакуль што застаецца без узнагародаў. .
XS
SM
MD
LG