Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня шосты дзень Зімовых Алімпійскіх гульняў у Солт-Лэйк-Сыты


* Канькабежац са Злучаных Штатаў Кэйсі Фітцрэндольф усталяваў новы алімпійскі рэкорд на дыстанцыі 500 мэтраў. На другім месцы Хіраясу Сэміндзу зь Японіі і на трэйцім – Кіп Карпэнтэр, таксама са Злучаных Штатаў.

* Закончылася гульня апошняга папярэдняга хакейнага турніру ў групе “А”. Зборная Славаччыны, якая лічылася фаварытам папярэдняга этапу зь лікам 3:2 прайграла сваю апошнюю гульню зборнай Аўстрыі. Сёньня ж, прайшла яшчэ адна гульня ў гэтай групе, выявіла апошняга ўдзельніка асноўнай часткі спаборніцтва. Зборная Нямеччыны, якую задавальняла нічыя, перамагла каманду Латвіі зь лікам 4:1. Нагадаю, што ў групе “В” пераможца вызначыўся за тур да заканчэньня папярэдняга этапу. Ім стала каманда Беларусі.

* Закончыўся першы дзень спаборніцтваў жанчынаў у санным спорце. Чакаецца, што ўвесь п’едэстал тут возьме каманда Нямеччыны. Сілке Краўсхаар, якая цяпер знаходзіцца на трэйцім месцы, амаль на палову сэкунды апярэджвае Бэкі Ўілчак са Злучаных Штатаў. Наперадзе Сільке Ота і Барбара Нідэрнгубэр. Разрыў паміж першай і трэйцяй спартоўкамі складае менш адной дзясятай сэкунды.

* На гэты момант найбольш мэдалёў мае каманда Злучаных Штатаў – 9, зь якіх тры – залатыя. Далей з такой самай колькасьцю “золата” і шасьцю мэдалямі агулам, ідзе каманда Нарвэгіі, на трэйцім месцы Нямеччына – таксама шэсьць мэдалёў, зь якіх залатыя – 2. На апошнім месцы Кітай, Польшча, Чэхія і Швэцыя – па адным срэбным і адным бронзавым мэдалі кожная.

* Аляксандар Лукашэнка даручыў ураду высьветліць, чаму ў беларускіх алімпійцаў узьніклі праблемы з харчаваньнем. Лукашэнка сказаў, што краіна выдаткавала на падрыхтоўку і забесьпячэньне алімпійскай каманды 3 мільёны даляраў. Ён лічыць, што беларуская зборная не атрымлівае паўнавартаснага харчаваньня ў выніку нядбайнасьці менскіх чыноўнікаў. Намесьнік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандар Грыгораў абвінаваціў аргкамітэт Алімпійскіх гульняў у спробе зэканоміць на беларускіх спартоўцах, за чыё харчаваньне заплочаная належная сума. Нагадаю, што ў панядзелак капітан зборнай Беларусі Іван Рыжанкоў, у часе выступу па тэлебачаньні паведаміў, што беларускіх біятляністаў у Солт-Лэйк-Сіці кармілі аднымі гамбургэрамі.

* Міжнародны саюз канькабежцаў абвесьціў пра ўнутранае сьледства ў сувязі з прысуджэньнем залатога мэдалю па фігурнаму катаньню ў адвольнай праграме расейскім фігурыстам Елене Беражной і Антону Сіхарулідзе. У часе выступу Сіхарулідзе недакладна выканаў адзін з элемэнтаў. Судзьдзі абвінавачваюцца ў прыхільнасьці і небкзстароннасьці. Чацьвёра судзьдзяў, якіа аддалі перавагу расейцам – з былых сацыялістычных краінаў. За канадыйскую пару Джэймі Сэйл і Давід Пэлецье, якія выступілі бездакорна, прагаласавалі судзьдзі з былога Заходняга блёку.

XS
SM
MD
LG