Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакол Зімовай Алімпіяды


* У першыя дні алімпіяды нечакана ўзьніклі праблемы з транспартам. У нядзелю раніцай каля 3000 заўзятараў з квіткамі больш чым на 300 тысячаў даляраў на руках заселі ў дарожным заторы і спазьніліся на спаборніцтва. Затор трапіў і старшыня аргкамітэту Міт Ромні, які паабяцаў, што гэта больш не паўторыцца.

* Паліцыя і службы бясьпекі пільна ахоўваюць парадак у месцах правядзеньня гульняў. У нядзелю ў машыне аднаго з супрацоўнікаў аргкамітэту быў знойдзены і канфіскаваны нож-мачэтэ, а яшчэ адзін службовец аргкамітэту быў затрыманы паліцыяй за кіраваньне аўтамабілем у нецьвярозым стане.

* Паветра ў 60-кілямэтровай зоне вакол лётнішча Солт-Лэйк-Сіты патрулюецца баявымі самалётамі F-16 амэрыканскіх ваенна-паветраных сілаў, узброенымі ракетамі зямля-паветра і 20 мілімэтровымі кулямётамі. Ад пачатку алімпіяды ў забароненай зоне ўжо былі перахопленыя тры прыватныя самалёты. Авіяцыйнае камандаваньне паведаміла, што ніводзін з парушальнікаў ня меў зламысных намераў і ўсе тры самалёты падпарадкаваліся камандам і былі пасаджаныя на зямлю.

* На сёлетняй зімовай алімпіядзе сярод спартоўцаў і трэнэраў ёсьць 18 параў братоў і сёстраў, 11 шлюбных параў і дзьве пары стрыечных братоў. Самы цікавы выпадак – лыжнае трыё Сімары-Біркнэр з Аргентыны – сёстры 17-гадовая Макарэна і 19-гадовая Марыя-Бэлен і брат 21-гадовы Крыстыян-Хавіер.
XS
SM
MD
LG