Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Калі прымалася дэклярацыя, то я згадваю наступнае. 38 пунктаў, якія прапанаваў Дземянцей, фактычна, ад імя ЦК КПБ…і мы ўзяліся разглядаць іх. Я ўзначаліў камітэт, які прапрацоўваў палітычны аспэкт гэтай дэклярацыі. Ці то 26, ці то 27 пунктаў мелі дачыненьне да палітычных справаў, і з гэтых больш чым дваццаці (скажам так) мы зрабілі пяць.

Хто працаваў над гэтым? Як гэта ні дзіўна сёньня ўспомніць – гэта многія цемрашалы, напрыклад, такія як Малафееў, сёньняшні старшыня так званай палаты, які пасьля здрадзіў гэтай справе і паказаў, што ён… ну сапраўдны камуніст. Але ў той момант, на гэтым пад’ёме, Малафееў, Лявонаў, Камай ды іншыя людзі, якія, здавалася б, усе супраць, не маглі дзейнічаць інакш.

І мне вельмі прыемна, што мы кансэнсусам, падкрэсьліваю – кансэнсусам, групай, у якой з майго пункту гледжаньня было шмат абсалютных палітычных цемрашалаў, выпрацавалі такія добрыя пункты, якімі сёньня можа ганарыцца нават юрыдычная навука.

Уладзімер Зянько

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG