Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Я сама нэ знаю, чого так случылася. Здаецца, сын мой быў дужа харошы. І ў дзецтві, і ў вучобе, і ў рабоце, а пры канцу палучылась, што яго нэ стала. Ён ніколі ныкаго нэ абіжал, да ўсіх адносіўся очань ласкава, яго ўсе віталі… Ну што зрабілася, я сама нэ знаю. А для мяне гэта вельмі, вельмі цяжка. Ён жа ў мяне адзін сыночак, які мяне глядзеў. Толькі надзея была на яго. А цяпер, што мне рабіць, дзе мне душу дзець, дзе яго шукаць, куда абрашчацца? Я сама нэ знаю.

Ён працаваў вельмі чэсна. Яго ўсе паважалі. Ён і ў Гомелі работаў, і ў Менску работаў, ну што ён яму нэ ўгадзіў – я нэ магу сказаць. За што ён яго так абідзеў – ня знаю. Усё, што ён гаварыў – абакраў – гэта няпраўда, гэта ўвесь мір знае. Усе ў мяне ў кватэры бываюць, у яго. В нас нету нічога крадзенага – толькі сваім мазалём заробленае. Вось што па 50 гадах у мяне ў доме ёсьць…

Я лічу, ён нэ вінават ні ў чым. Каб быў вінаватым, яго б судзілі як усіх астатніх. Але ж яго нэ судзяць, і нэ вяртаюць. А я думаю, ён нэ в чом нэ вінаваты, далжэн вярнуцца дамоў і хаця б мяне пахараніць – я ж адна ў доме, старэнькая. Я ўсё на яго надзеялася, цяпер ня знаю, што рабіць.

Як жа быць сільнаю? Людзей прашу – памажыце. Памагаюць. І дровы носяць, і на гародзе, і хлеб мэні прыносяць з магазіна, я в сэло вжэ нэ хажу, мяне ногі нэ носяць. Напэўна, шчэ і на нэрвнай почве. У мяне адын сын памёр – год прайшоў, і другога нету. Ну той служыў на атамнай лодцы, яму напэўна гэта ўсё павліяла. А гэтаму – нэ знаю што.
Яго няма. І хаця бы слова сказалі, што ён жывы – і то я была б очань, очань радая.

Юлія Захаранка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG