Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў



Мая вёска – Стараельня. З сумам і любоўю ўспамінаю сваю вёску. Ясна, не цяперашнюю, а такую, якая яна была ў годы майго дзяцінства.

Паложана яна над рэчкай Ятранкай паміж лясістых узгоркаў Наваградчыны. Паўстала яна з маёнтку, які коратка перад першай Усясьветнай вайной быў распраданы сялянам.

Выходзячы з вёскі ідзецца пад горку, на якой быў пабудаваны каталіцкі касьцёл. За царскіх часоў, няведама ад якога году, касьцёл быў перададзены для царквы. Пераменены, так сказаць, на царкву. Служылі ў ім праваслаўныя сьвяшчэньнікі, аб чом сьведчаць магілы з памятнікамі пад мурам касьцёла.

Аднак пасьля вайны польскія ўлады аддалі каталікам іх касьцёл. У Стараельні каталікоў было вельмі мала, але тут непадалёк была вельмі вялікая, але малазямельная вёска Еленка. Яна напэўна калісьці належала да маёнтку і адрабляла ў ім паншчыну. Яна была поўнасьцю каталіцкая.

Што ж было рабіць стараеленскім праваслаўным? Яны ж таксама хацелі мець сваю сьвятыню. Пры вёсцы за возерам стаяла мельніца, якая была ўласнасьцю ўсёй вёскі. На вялікім пляцы стаяў дом для мельніка. Гэты дом быў перанесены бліжэй мельніцы. А на месцы яго была збудаваная невялічкая дзеравянная царкоўка.

Здольны, ведамы на ўсю акругу, сталяр Якуб з Навасадаў зрабіў такі прыгожы іканастас, што і ў наваградзкай царкве яго б не пасаромеліся.

Каля царквы стаяла званіца, на якой вісеў велічэзны звон. Такога вялікага звону я нідзе ў жыцьці больш не спаткала. Успамінаецца мне яго цудоўны звон. Цудоўна як ён гудзеў. І як чула я яго нядзелькай, зьбіраючы грыбы ў адлеглым на два, на тры кілямэтры лесе Бакіеўшчына.

Зоя Смаршчок

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG