Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Перад самым Новым Годам я адкладаю ўсе свае справы і стаўлю сабе за мэту здабыць калядны альбом “Сьвяты Вечар 2000”, пра які я ўжо чытала, чула; і, нават, ішло яго параўнаньне з маім любімым “Народным Альбомам”. Паколькі ў сваёй гаспадарцы я маю толькі магнітафон, значыць мне трэба было неяк здабыць дыск, перапісаць на касэту, і пасьля ўжо валодаць гэтай касэтай.

Пасьля шматлікіх тэлефанаваньняў, дамоўленасьцяў, расчараваньняў і сустрэчаў, у рэшце рэшт, я здабываю жаданую касэту, раблю падарунак сваёй сям’і, і мы на Новы Год слухаем гэтую цудоўную музыку.

І вось у гэтай мітусьні я прыгадала, як недзе 15-16 гадоў таму я прыехала ў вёску да бацькоў, каб сустрэць разм ці то 84, ці то 85 Новы Год. Як цяпер памятаю, што надвор’е было незімовае, а акурат 31 сьнежня ўзьняўся такі вецер, ён так шкамутаў электрычныя правады, што была вялікая верагоднасьць таго, што мы застанемся без электрычнасьці, а значыць, без тэлебачаньня. А без тэлебачаньня, значыць без маёй любімай на той час Алы Пугачовай. Ведаеце, уявіць Новы Год без Алы Пугачовай было немагчыма.

Да гэтага часу я памятаю свае расчараваньні, адчаі і незадавальненьне жыцьцём, якое ахапіла мяне тады. Гэтыя пачуцьці былі настолькі моцныя, што зараз я іх лёгка прыгадала ў сваёй гэтай навагодняй мітусьні і міжволі правяла паралель, якая мяне ўзрадавала, усьцешыла, і гэтай радасьцю так захацелася падзяліцца з астатнімі людзьмі і сказаць: “Усьміхайцеся будучыні. Яна не такая дрэнная. І слухайце беларускую музыку”.

Ала Сільвановіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG