Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Даруйце, калі мая мова будзе не зусім чыстай: бо я ўжо дваццаць гадоў як не жыву ў Беларусі і амаль ніколі нідзе ня чую беларускую мову.

Я зайздрошчу тым людзям, якія вераць, зайздрошчу. У 69-м годзе я пазнаёмілася з дыяканам нашага сабора. Ён падарыў мне “Біблію”, мой сын зацікавіўся, тады ён быў хлапчуком зусім. Ён веруючы.

Глыбока веруючым чалавекам быў Саша, а я, васпітанная ў савецкай школе, я шмат чытала, я магу сьмела сказаць, што мне Праваслаўе бліжэй, чым юдаізм, бо я вырасла на кніжках.

Гэта вельмі-вельмі складаная тэма – мая маці, ёй было трыццаць гадоў, загінула ў гета, майго адзінаццацігадовага брата жывым закапалі. Я не разумею, навошта гэта было трэба, як Бог мог гэта дапусьціць. Я пыталася ў многіх, адзін чалавек, ён мне адказаў, што гэта Бог мяне выпрабоўвае. Ой, вельмі цяжкае выпрабаваньне.

Я ня ведаю, я была неаднойчы ў Ізраілі. Я прайшла ўвесь пуць на Галгофу. Я многа чытала, я не прыйшла да Бога, но мне той дыякан сказаў, што самае галоўнае ў жыцьці – гэта жыць па Божым законам, ня форма, а зьмест, як жыць.

Я вельмі б хацела верыць, тады б я спадзявалася, што я там сустрэнуся з Сашам. Магчыма, гэта першы крок да веры. Першы год ад Сашынай сьмерці у мяне не аднойчы мялькалі думкі, каб пакончыць з сабой. Я аднойчы нават адчыніла газ, але гэта, я ведаю, вельмі вялікі грэх. І, магчыма, калі я памыляюся, дык я не сустрэнуся зь ім там. Магчыма, гэта першы крок. Саша быў хворы, і адна актрыса падышла да мяне і кажа, што калі вы абвянчаецеся, гэта яго спасе. Я сказала: “Гэта ня ты мне павінна казаць, а ён”. Яна падыйшла да яго: “Саша, давай мы вас абвянчаем”. Ён засьмяяўся і адказаў: “Як жа можна вянчацца, яна ж нехрышчоная?” “Так давай яе перахрэсьцім”. “Не, – кажа. – Яна мне пасланая Богам, з богаізбранага народа. Я не хачу, каб хоць што-небудзь у яе зьмянілася. Я яе люблю такой, якая яна ёсьць”.

І вось я была ў Сашынага сьвяшчэньніка, у якога ён спавядаўся, айцец Андрэй, запыталася ў яго аб гэтым, як лепей, ці сустрэнуся я зь ім, калі я нехрышчоная. Ён запрасіў у мяне, я буду ў яго, паразмаўляем на гэтую тэму.

Аляксандар убачыў мяне са сцэны. Пасьля спэктакля ён падыйшоў да мяне, і мы разгаварыліся. Ён мне сказаў, што ён ўпершыню пасьля дзяцінства раскаваўся ўнутрана, і ўсё, што было ў яго жыцьці, з маленства ён мне пераказаў. І, расказваючы, занава ўсё гэта перажыў. Мы да трох гадзін раніцы размаўлялі. З таго часу мы былі разам. Гэта быў адзін год толькі. Ужо тры гады, як Сашы няма.

Калі б мяне прызваў да сябе Бог і сказаў, што “я вылечу яго, ён будзе здаровы, але я забяру талент яго, ці згодна ты?” Ён з такім нейкім іспугам глянуў на мяне і запытаўся : “Ну і што ты адказала б?” Я сказала: “Згодна!” “Не, не, не!” Я кажу: “Ты мне патрэбны жывы!” “Але што я без майго таленту?” Ён вельмі даражыў сваім талентам, а мне было павінна яго жыццё.

Сафія Саламянская (удава А.Уладамірскага), ЗША

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG