Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Гэта была вайна. Сядзелі ціха, баючыся ўсяго. Было ўсяляк, але былі і такія моманты, якія ўсё ж цешылі душу. Памятаю ўсё гэта вельмі добра, дзеля таго, што ўрачысты настрой панаваў заўсёды, калі чакалі прыезду Забэйды. Калі весткі пра яго прыезд даходзілі да нас у Вільню, бацька пісаў верш на прывітаньне Забэйды, і я яго вывучала і рыхтавалася яго сустракаць і віншаваць. Дзеткі зь беларускай школы, усе ў нацыянальных строях, мы несьлі яму кветкі, віншавалі, ну а я дэклямавала верш.

І ня толькі сам гэты момант быў урачысты, але і чаканьне яго. Я памятаю, як бацька прыходзіў з працы, вячэраў, і пасьля вячэры казаў: “Ну, як вывучыла, паслухаем”. А я ж ведала, што гэта будзе ў Тэатры опэры і балету. Людзей шмат – гэта ня ў нейкай маленькай залі, і мне трэба было вельмі гучна дэклямаваць. І я тады на ўвесь голас, колькі было сілаў у гэтай кухні дэклямавала верш. Трэба было мяне прызвычаіць да таго, што кожны павінен пачуць, нават на апошнім раду.Гэта мне заўсёды паўтаралі.

І вось аднойчы я папрасіла, каб ён мне падпісаў свой здымак. Кажа: “Добра, вось прыходзь да мяне (а ён затрымоўваўся заўсёды на Полацкай вуліцы), і я падпішу”.

Я бяру сваю сяброўку Аню Антановіч, ідзём мы. Праўда, сустраем яго ўжо недалёка ад хаты, на мосьціку цераз Віленку. І ён кажа: “Давайце, здымак падпішу”. Узяў здымак, паглядзеў, а пасьля трэба было пакласьці там, на гэтым мосьціску на пярэўлю.

Выняў нейкую паперку й кажа: “Паложым, каб наш мастак не папэцкаўся”. І падпісаў. Гэты здымак вельмі мне дарагі, хоць я маю некалькі падпісаных ім здымкаў. Там ён падпісаў: “Мілай Міры Станкевічанцы”.

Міраслава Русак

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG