Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Я ехала цягніком у Вільню разам са знакамітым беларускім мастаком Лявонам Тарасэвічам і з Алінкай Орсай-Раманай.

Пад’язджаем пад польска-беларускую мяжу – і першы шок, першы стрэс Алінкі. Бо, аказваецца, што польскія мытнікі не такія, як чэскія, напрыклад: ня вельмі ветлівыя. Але яшчэ большы шок і расчараваньне – калі сустрэла беларускага мытніка, які вельмі непрыемна зьвярнуўся да яе, папрасіў пашпарт неяк буркліва. Алінка сказала: “Добры дзень! Якая я шчасьлівая, што ўязджаю на тэрыторыю Беларусі, мне вельмі прыемна вас сустрэць. Я беларуска з Амэрыкі.” Ён паглядзеў на яе амэрыканскі пашпарт і кажа: “Какая ж вы белоруска, когда у вас американский паспорт!”

Бедная Алінка: у такім шоку села, рукі апалі…

Мы зь Лявонам стараліся зрабіць ён нешта прыемнае, бо сапраўды відаць было, што расчараваньне велізарнае. Я тады прыпомніла, што ў мяне ж дзень нараджэньня – гэта было 16 жніўня. Пад’язджалі мы ўжо ў Гародню. Пастараліся купіць у гэтых бедных беларускіх людзей, якія там на вагзале стараліся прадаць што-небудзь, каб зарабіць – ці яблыкі, ці нейкае мяса, а аказалася, што маюць люксусныя тавары: мы знайшлі і шампанскае, і вараныя ракі…

Пакінула вялікі сьлед гэтае сутыкненьне эмігранта-беларуса са Штатаў зь беларускай рэчаіснасьцю, гэтае сутыкненьне нашых уяўленьняў пра родную старонку.

Маргарыта Пракапюк, Варшава

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG