Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Зараз сярод моладзі вельмі папулярна падарожнічаць па замежжы, а ў Беларусі папулярныя толькі нейкія традыцыйныя маршруты. Ніхто Беларусі сярод моладзі добра ня ведае.

Я пабачыла Беларусь зь іншага боку, калі вандравала з Ганнай Барвенавай па былых уладаньнях Радзівілаў, прычым па ўсіх іх ардынацыях. Спачатку гэта быў Нясьвіж, а потым мы паехалі ў Клецк, Гэта была летняя рэзыдэнцыя Радзівілаў. Што цікава, там захаваўся палац, але ён знаходзіцца зараз у вельмі самотным становішчы. Палац драўляны, але зроблены быццам бы з камяню. Раней, недзе да 90-х гадоў, ён захоўваўся ў вельмі добрым стане, але пасьля таго, як калгасы разваліліся, тут “паехаў” клюб і зараз гэтыя мясьціны аблюбавала моладзь. Палац амаль што разбураны, і аднавіць яго амаль фактычна немагчыма – трэба перабудоўваць. Гэта вельмі ўразіла, таму што пры ўсёй прыгажосьці (калі ты едзеш, там цэлыя вёсачкі пад абаронай ЮНЕСКА, касьцельчыкі, цэрквы, вуніяцкія цэрквы – вам ўсім гэтым спалучаюцца традыцыи і гэта трэба захоўваць) тут такое вось стаўленьне да помнікаў культуры.

І якраз на гэта накладаецца адна гісторыя. Наш прафэсар быў у Амэрыцы, і аднойчы, калі ехаў у нью-йоркскім мэтро ўжо недзе а 12-й гадзіне, да яго падышоў нэгр і запатрабаваў грошы. Нашто прафэсар сказаў, што ён з Расеі (бо тлумачыць, што ён з Беларусі, было нязручна), што ня мае грошай, і што ён, прафэсар, вымушаны ехаць у мэтро. Тады гэты нэгр сеў каля яго, пахлопаў па паліто і сказаў: “Нічога, і вы будзеце жыць добра”.

Ніна Парфянкова, Менск

XS
SM
MD
LG