Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


1942 год, Сталінград. Усе ведаюць, што там рабілася ў той час.

Мы трапілі ў палон да немцаў. Канец кастрычніка-пачатак лістапада. І вось гналі нас праз чыгуначныя станцыі Бумрак, Галач і вось Белая Калітва. Я ніколі не забуду гэтай станцыі. Мне было толькі 5 год, я, відаць, пасьлізнуўся, ўпаў і стукнуўся галавою. Пачаў пухнуць – праз некаторы час я ня тое што ня мог хадзіць, я нават ня мог устаць. Мяне так скруціла… І маці пайшла ў нямецкі шпіталь. Што яна там гаварыла, я ня ведаю, але апрытомнеў я у сьветлым пакоі з забінтаванай галавой. Мне была зробленая трэпанацыя чэрапа – у мяне была страшэнная гематома. Гэты шнар у мяне…вось і зараз я яго адчуваю…

Вось так бывае. Страшэнная куламеса, жудасная вайна, але, відаць, праўду гавораць – чалавек, ён застаецца чалавекам заўсёды, што б не рабілася навокал. Дзякуй яму, гэтаму невядомаму мне доктару, які падараваў мне жыцьцё другі раз, пасьля маці. Я ня ведаю, жывы ён ці не, але гэта ня мае значэньня. Я проста дзякую яму за сваё жыцьцё.

Аўгуст Мілаванаў, Менск

XS
SM
MD
LG