Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


У дзяцінстве ў нас было так – хто лепш сыграе. І вось бярэцца са мной граць. “Ну давай,” – кажу. Ён пялякаў-пялякаў, пялякаў-пялякаў – то ён скрыпач. Ну я цяпер буду граць. Я як пачну граць, граю-граю – ён: “Я здаюся”.

Сыдземся якіх чатыры скрыпачы ды як зайграем. А калі гармошка прыедзе (бывае на свадзьбу прыгласяць) – граем цэлы тыдзень. Мой брат граў, бацька граў, дзядзька граў, і ў нас усе скрыпачы былі. І я часам сам граю, і сьлёзы сыпляцца. Дажа я магу зайграць, такі звук даць, што мой унук будзе сьмяяцца, а есьлі я хачу, каб ён заплакаў, я як рэзану па адной струне, дык ён у плач. Сматра ў каго які талент па музыцы. Во калі скрыпач харошы… Як я навяду, дык яна будзе граць, а ў другога ня будзе граць. Калі струна чутачку, на адну сотую адыйшла, яна ўжо фальшывіць.

Калі была блякада ў 42-м гаду, скрыпку мне падарылі партызаны. Яны адкудато прынесьлі мне падарак. Аказваецца “Антоніо Страдывары” 1735 года. Яна тым цэнная – у яго трынаццаць штук было. А я ня знаў яе цэннасьці, ну і гралі мы пасьля вайны, пака яна не папала ў чужыя рукі.

Антон Малец

XS
SM
MD
LG