Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Я быў яшчэ студэнтам. І вось нейкая нядобрая раніца, дэрэннаае самаадчуваньне, бо гэта было пасьля экзамену. Я сядзеў на лавачцы ў сквэры і піў піва (ці можа ўжо выпіў піва і паліў). І вось бачу, што да мяне ідзе афрыканец, такі нармалёвы афрыканец – высокі, здаровы, чорны. І ідзе акурат да мяне. Думаю, яму мабыць закурыць захацелася. Не. Ён падыходзіць да мяне і кажа, што ён ці то з Гвінэі, ці то з Замбіі, ці то з Зімбабвэ…(ужо ня памятаю) і пачынае нешта казаць пра Бога.

Я адразу і не зразумеў, пра што гэта ён кажа. Але потым паціху я пачынаю разумець, што афрыканец мне расказвае пра тое, што ў Бога трэба верыць, што Бог – гэта любоў, і запрашае на імшу ў нейкі каталіцкі храм. Што мне было рабіць? У такой сытуацыі, калі падыходзяць суайчыньнікі, дык кажаш, маўляў, добра і ўсё. А тут я разгубіўся – усё ж афрыканец. Ён настойліва запрашае, і я яму кажу – добра, прыду. Гэты афрыканец дае мне запрашэньне, Біблію і абразок, ізноў кажа, як добра верыць у Бога і сыходзіць.

Па ходзе нашай размовы высьветлілася, што гэта афрыканскі місіянэр зь нейкай афрыканскай рэлігійнай арганізацыі прыехаў у Беларусь каб тут прапаведваць, каб вучыць беларусаў, як трэба верыць у Бога. Цікава, што некалькі стагодзьдзяў таму сытуацыя была адваротнай.

Андрэй Махоўскі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG