Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Як беларускія прасьліцы з кудзеляй памаглі нам у Амэрыцы пашыраць імя Беларусі.

Адбывалася гэта ў штаце Нью-Джэрзы, дзе я пражыла больш за 50 гадоў. У гэтым штаце, які мяжуе з Нью-Ёркам, жыве шмат эмігрантаў з Беларусі. На працягу многіх гадоў у нашым штаце ладзіліся розныя этнічыя фэстывалі і выстаўкі. У іх бралі актыўны ўдзел і мы, беларусы. Калі ладзілася выстаўка беларускіх народных вырабаў, дык мне даводзілася быць і свайго роду экспанатам.

Сядзела я апранутая ў свой палескі строй – у намітцы, у вышытай блузцы і ў багатым андараку – з прасьліцай і ткала кудзелю. Прасьці я навучылася яшчэ ад мамы. Пераважная публіка, амэрыканцы, іколі ў жыцьці ня бачылі ані прасьліцы, ані кудзелі і зялёнага паняцьця ня мелі, што тут гэтая жанчына ў народнай вопратцы робіць. Падыходзілі блізенька, прыглядаліся, распытвалі, рабілі фатаграфіі.

Аднаго разу, калі я нерухома сядзела, адпачываючы, адна амэрыканка палічыла мяне за манікен і кажа сваім сяброўкам: “Паглядзіце на чучыла”. Калі я зварушылася, дык яна была вельмі зьнемаршчыная і моцна выбачалася. Некалькі разоў наведваў наш стэнд наш губэрнатар штату. Нас часта паказвалі па тэлебачаньні, і шмат хто з наведнікаў выставы распытваўся пра Беларусь, пра мову, культуру, гісторыю. Прыемна было чуць зацікаўленьне чужых людзей да нашай Бацькаўшчыны.

Калі я сёньня пра гэта ўспамінаю, дык мне здаецца, што частку заслугі за рэкляму беларускага імя ў Амэрыцы трэба аддаць той маёй прасьліцы з кудзеляй, якія так працавалі і прыцягвалі да сябе ўвагу.

Надзея Кудасава, Нью-Джэрзы, ЗША

XS
SM
MD
LG