Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Да сямідзесяцігодзьдзя адкрываецца музэй. Ён адкрываецца на галоўнай вуліцы, у цэнтры горада. Гэта стары будынак, у трыццатыя гады там быў радзільны дом. Там нарадзіўся Валодзя. Але гэта не таму, што там нарадзіўся Валодзя, а таму што абставіны так склаліся. Дом стары, аднапавярховы, там нешта прыстроілі, нешта надстроілі, але самы цікавы факт – гэта тое, што калісьці гэтая вуліца была ніжэй. Цяпер паднялі асфальт многа. Быў такі ганак вельмі высокі. Дык вось зараз там казырок ёсьць, а ганка няма.

Недзе напэўна ў дзясятым клясе гуляла моладзь, Валодзя, і пайшоў дождж. Яны схаваліся на гэтым ганку пад дахам. Гаварылі там нешта, а тады Валодзя сказаў, што вось тут я нарадзіўся, і тут будзе мэмарыяльная шыльда вісець. Не сказаў, што будзе музэй, а сказаў, што дошка…Гэта быў жарт, але вось ён ператварыўся ў жыцьцё.

Ён тады ўжо пісаў нешта ў школе, пісаў вершы, п’ескі нейкія для школьнага тэатра. Альманах выдаваўся ў школе, была вельмі добрая настаўніца рускай мовы Яўгінія Іванаўна Грыневіч. Яна ўжо тады бачыла ў ім асобу, у тыя гады.

Натальля Кучкоўская (Караткевіч), Менск

XS
SM
MD
LG