Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


У Заходняй Беларусі паміж першай і другой сусьветнымі войнамі акупацыйныя польскія ўлады ў парадку зьнішчэньня беларускага этнасу займаліся тым, каб ліквідаваць беларускамоўныя школы. У часе да 1934 году было зачынена 7 беларускіх гімназіяў. У 1934 годзе была зачыненая перадапошняя наваградзкая беларуская гімназія. Засталася апошняя ў Вільні. Я быў тады настаўнікам матэматыкі.

Пасьля зачыненьня беларускай гімназіі ў Наваградку польскія школьныя ўлады хацелі перавесьці ўсіх вучняў-беларусаў у мясцовую польскую школу. Беларускі актыў у Вільні вырашыў выслаць мяне ў Наваградак, каб я ратаваў сытуацыю. І 1 верасьня 1934 году, у дзень рэгістрацыі новых вучняў і пачатку школьнага году, я стаяў цэлы дзень пры ўваходзе ў польскую гімназію ў Наваградку і нагаворваў усіх беларускіх вучняў ехаць да нас у Вільню, абяцаючы помач ім пры ўсіх патрэбах. Рэзультат быў ашаламляльны. Амаль што ўсе нашыя вучні згадзіліся, і я ў той жа самы дзень адправіў іх аўтобусамі і цягніком да нас у Вільню.

Беларусы-патрыёты былі захопленыя. Нешта карыснае было зробленае для Беларусі. Амаль што ўсе наваградзкія вучні, якія пераехалі ў Вільню, здолелі ў нас пасьпяхова закончыць сваю асьвету, а пазьней адгуляць вялікую ролю ў розных дзейнасьцях для адраджэньня нашай Бацькаўшчыны Беларусі.

Барыс Кіт, Франкфурт-на-Майне

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG